Каза свойская: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
MerlIwBot (размовы | уклад)
др робат дадаў: vec:Càvara
др clean up, replaced: | апісанне выявы = → |подпіс = using AWB
Радок 45:
Козы непатрабавальныя да ўмоў утрымання, маюць высокую ўстойліваець да захворванняў. Яны параўнальна скараспелыя, шматплодныя, добра акліматызуюцца ў разнастайных умовах.
 
Дзякуючы добра развітому стрававальнаму тракту пераварваюць корм, багаты клятчаткай (да 65 %). У іх лепшы, чым у [[карова|кароў]], абмен рэчываў: спажываюць у суткі 6-10 % сухога рэчыва корму (у адносінах да масы цела), а каровы толькі 2,5-3 %. Па біялагічных уласцівасцях козы падобны на [[Авечка свойская|авечак]], асабліва спосабам выкарыстання раслінных кармоў, велічынёй, будовай зубоў і іх узроставай зменлівасцю, працягласцю жыцця, тэрмінам плоданашэння, агульнай марфалогіяй скурна-валасянога покрыва і іншымі прыкметамі.
 
Козы добра пасуцца як невялікімі групамі, так і паасобку на невялікіх участках, добра выкарыстоўваюць пашу на прывязі. На доўгай вяроўцы або ланцугу, прымацаванымі адным канцом да стальнога штыра, забітага ў зямлю, а другім да ашыйніка казы, яны могуць пасвіцца некалькі дзён у залежнасці ад прадукцыйнасці ўчастка.
 
Працягласць гаспадарчага выкарыстання коз 7-9 гадоў, палавая спеласць з 5-7 мес. Але ранняя сукознасць адмоўна адбіваецца на арганізме жывёлы, таму ў першую злучку іх пажадана пускаць у 1,5 года. Пуховыя і малочныя козы прыносяць па 2-3 казляняці за адно казленне. Шэрсныя козы ў разліку на 100 матак прыносяць менш казлянят. У коз шматкамерны страўнік, прыстасаваны да ператраўлівання самых грубых кармоў. Козы ахвотна паядаюць драўняны корм, якім можна замяніць у іх рацыёне да 50 % і нават больш грубых кармоў.
 
Шэрснае покрыва ў коз большасці парод разнастайнае і зменьваецца па сезонах. Лінька пуху і восцей адбываецца неадначасова. Гэта дае магчымасць асобна збіраць з іх пух і восцевы волас.
Радок 181:
[[yo:Ewúrẹ́]]
[[zh:家山羊]]
 
{{Хатнія жывёлы}}