Навагрудскае ўзвышша: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Навагрудскае ўзвышша''' знаходзіцца ў [[Навагрудскі раён|Навагрудскім]], па захадзе [[Карэліцкі раён|Карэліцкага]], усходзе [[Дзятлаўскі раён|Дзятлаўскага]], поўдні [[Слонімскі раён|Слонімскага]] (адгор'і) раёнаў [[Гродзенская вобласць|Гродзенскай вобласці]], поўначы і паўночным захадзе [[Баранавіцкі раён|Баранавіцкага раёна]] [[Брэсцкая вобласць|Брэсцкай вобласці]] [[Беларусь|Беларусі]], з'яўляецца часткай [[Беларуская града|Беларускай грады]].
 
Плошча каля 4,4 тыс. км², працягнулася з поўначы на поўдзень на 72 км, з захаду на ўсход па 45—50 км. Вышыня да 323 м — [[гара Замкавая]], за 3 км на захад ад [[горад Навагрудак|Навагрудка]].
 
Перадумовы ўзнікнення Навагрудскага ўзвышша абазначыліся ўжо ў рэльефе крышталічнага фундамента, дзе выяўлена серыя невялікіх выступаў. Навагрудскае ўзвышша прымеркавана да Цэнтральнабеларускага масіву Беларускай антэклізы. Крышталічны фундамент перакрыты на цэнтральным і паўночна-ўсходнім участках верхнявендска-ніжнекембрыйскім комплексам парод, на паўднёвым — сярэднерыфейска-ніжнекембрыйскім. Тоўшча даантрапагенавых парод (магугнасць больш за 200 м) пераважна складаецца з мезазойскіх і кайназойскіх адкладаў, якія на асобных участках у выніку дзейнасці ледавікоў моцна дэфармаваны.