Гродзенскае ўзвышша: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
MastiBot (размовы | уклад)
др r2.7.3) (робат дадаў: lt:Sokulkos aukštuma змяніў: pl:Wzgórza Sokólskie
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Гродзенскае ўзвышша''' — заходняя частка Паўднёва-Заходняга адгалінавання [[Беларуская града|Беларускай грады]].
 
== Геаграфічнае становішча ==
== Геаграфія ==
 
Займае частку [[Гродзенская вобласць|Гродзенскай вобласці]] [[Беларусь|Беларусі]] з г. [[Гродна]]. Мяжуе на поўначы і ўсходзе з [[Нёманская нізіна|Нёманскай нізінай]], на поўдні — з [[Ваўкавыскае ўзвышша|Ваўкавыскім узвышшам]]. На захадзе адгор'і Гродзенскага ўзвышша заходзяць на тэрыторыю [[Польшча|Польшчы]], дзе вядомы пад назвай [[Саколкаўскае ўзвышша]]. На ўсходе мяжуе са [[Скідзельская нізіна|Скідзельскай нізінай]].<ref name="ГВ">[http://gidra1.ru/index/0-6 Гродненская краевая ледниковая возвышенность] {{ref-ru}}</ref> Плошча 1,4 тыс. км². Максімальная вышыня 247 м над узроўнем мора. Працягласць з поўначы на поўдзень 70 км, з захаду на ўсход — каля 40 км.<ref name="ГВ"/>
Радок 7:
== Рэльеф ==
 
У фарміраванні ўзвышша ўдзельнічалі [[ледавік]]і не менш як чатырох зледзяненняў. Вылучаюцца асобныя канцова-марэнныя грады — [[Капцёўская града|Капцёўская]], [[Магілянская града|Магілянская]], [[Кулеўская града|Кулеўская]], [[Дуброўская града|Дуброўская]] і іншыя. Сустракаюцца марэнныя раўніны ([[Індурская раўніна|Індурская]] і [[Раціцкая раўніна|Раціцкая]], вышыня 180—210 м) і плато. На ўсходзе ўзвышша праходзіць вузкая даліна прарыву [[Нёман]]а. Па берагах даліны глыбокія яры, адзін з якіх — [[Калодзежны Роў]] — геалагічны помнік прыроды дзяржаўнага значэння.
 
Гродзенскае ўзвышша мае пераважна хвалістую паверхню з невялікімі ўзгоркамі-астанцамі. Найбольшая вышыня 247 м (за 12 км на поўдзень ад Гродна), над урэзам Нёмана прыўзнята на 157 м. На ўскраінах пашыраны буйны ўзгорыста-ўвалісты рэльеф з амплітудай вышынь да 20—25 м. Града прарэзана шырокай далінай Нёмана і яго прытока [[рака Ласосна|Ласосны]], да якой з усходу каля Гродна падыходзіць больш вузкая даліна прарыву Нёмана (шырыня рэчышча 50—100 м), што ўтварылася на ўчастку марэннага завалу ледавіковай лагчыны і прадаліны Нёмана старажытнымі ледавікамі. Па берагах даліны глыбокія яры (равы), адзін з якіх — Калодзежны Роў аб'яўлены помнікам прыроды. Будова даліны Нёмана складаная, вылучаюцца верхняя і 8 лакальных тэрас, 3 поймавыя ўзроўні.
 
Уздзеянне бярэзінскага ледавіка на подсцільныя пароды прывяло да ўзнікнення каля Гродна вялікіх ледавіковых лагчын з адзнакамі днішча да -167,5 м, магутных мелавых гляцыядыяліраў і буйных адорвеняў. Канчатковае фарміраванне канцова-марэнных град (Капцёўскай, Магілянскай, Кулеўскай, Дуброўскай і інш.) адбылося ў сярэднім антрапагене ў час дняпроўскага і сожскага зледзяненняў. Паўночная і паўночна-заходняя часткі ўзвышша — маламагутныя краявыя ўтварэнні (камы) паазерскага ледавіка.
 
== Флора ==