Гродзенскае ўзвышша: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
др /
Радок 11:
Гродзенскае ўзвышша мае пераважна хвалістую паверхню з невялікімі ўзгоркамі-астанцамі. Найбольшая вышыня 247 м (за 12 км на поўдзень ад Гродна), над урэзам Нёмана прыўзнята на 157 м. На ўскраінах пашыраны буйны ўзгорыста-ўвалісты рэльеф з амплітудай вышынь да 20—25 м. Града прарэзана шырокай далінай Нёмана і яго прытока [[рака Ласосна|Ласосны]], да якой з усходу каля Гродна падыходзіць больш вузкая даліна прарыву Нёмана (шырыня рэчышча 50—100 м), што ўтварылася на ўчастку марэннага завалу ледавіковай лагчыны і прадаліны Нёмана старажытнымі ледавікамі. Па берагах даліны глыбокія яры (равы), адзін з якіх — Калодзежны Роў аб'яўлены помнікам прыроды. Будова даліны Нёмана складаная, вылучаюцца верхняя і 8 лакальных тэрас, 3 поймавыя ўзроўні.
 
Уздзеянне бярэзінскага ледавіка на подсцільныя пароды прывяло да ўзнікнення каля Гродна вялікіх ледавіковых лагчын з адзнакамі днішча да -167,5 м, магутных мелавых гляцыядыяліраў і буйных адорвеняў. Канчатковае фарміраванне канцова-марэнных град (Капцёўскай, Магілянскай, Кулеўскай, Дуброўскай і інш.) адбылося ў сярэднім антрапагене ў час дняпроўскага і сожскага зледзяненняў. Паўночная і паўночна-заходняя часткі ўзвышша — маламагутныя краявыя ўтварэнні ([[камы]]) паазерскага ледавіка.
 
== Флора ==