Верхнянёманская нізіна: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 2:
 
Мяжуе на поўначы з Сярэднянёманскай нізінай і [[Лідская раўніна|Лідскай раўнінай]], на паўночным ўсходзе з [[Ашмянскае ўзвышша|Ашмянскім]] і [[Мінскае ўзвышша|Мінскім]] узвышшамі, на ўсходзе і паўднёвым усходзе з Капыльскай градой і прылеглымі раўнінамі, на поўдні і захадзе з [[Навагрудскае ўзвышша|Навагрудскім]], Слонімскім, [[Ваўкавыскае ўзвышша|Ваўкавыскім]] і [[Гродзенскае ўзвышша|Гродзенскім]] узвышшамі.
 
Пры раставанні паазерскага ледавіка ўтварылася вялікае Сярэднянёманскае возера. Пры адступанні ледавіка ўзровень возера паніжаўся са 123 м да 115 м. У больш позні галацэнавы час сфарміравалася даліна р. Нёман, якая ў межах Сярэдненманскай нізіны мае эразійны ўрэз да 25—28 м.
 
Рэльеф Верхнянёманскай нізіны пераважна эразійна-акумулятыўны. Пашыраны ледавікова-азёрная нізіна паазерскага веку (на Скідзельскім участку) і водна-ледавіковая нізіна сожскага веку (на Любчанскім участку). Спадзіста-хвалістая паверхня нізіны мае эолавыя формы вышынёю да 5—10 м (грады, пагоркі, дзюны), лагчыны сцёку, каля рэк — яры і лагчыны, абразійныя ўступы былых берагоў прыледавіковых азёр; месцамі забалочаныя, з азёрнымі катлавінамі. Ёсць участкі азёрна-алювіяльнай нізіны (пры ўпадзенні р. Бярэзіна ў р. Нёман) і марэннай раўніны. Вылучаюцца глыбока ўрэзаныя даліны Нёмана (да 20—45 м) і яго прытокаў з шырокімі забалочанымі поймамі, шматлікімі старыцамі, тэрасамі, з якіх найбольш выразныя 2 узроўні — вышынёю 4—9 м і 8—12 м.