Аркадзь Антонавіч Смоліч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненне
Радок 7:
У [[1918]] Аркадзь Смоліч стаў адным з ініцыятараў абвяшчэння [[БНР|Беларускай Народнай Рэспублікі]]. У 1-м урадзе ([[Народны сакратарыят, БНР|Народным Сакратарыяце]]) БНР Смоліч займаў пасаду народнага сакратара асветы. Пасля распаду БСГ разам з іншымі беларускімі дзеячамі ў красавіку 1918 арганізаваў [[Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя, 1918|Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю]], аўтар праекта яе праграмы, адзін з тэарэтыкаў беларускай сацыял-дэмакратыі. У 1918 знаходзіўся ў [[Гродна|Гродне]], у час паўторнага наступлення палякаў на Беларусь (верасень 1920) пераехаў у [[Вільня|Вільню]]. Удзельнічаў у стварэнні [[Таварыства беларускай школы]] і быў яго першым старшынём, працаваў настаўнікам у [[Віленская беларуская гімназія|Віленскай беларускай гімназіі]].
 
Вярнуўся ў [[Мінск]] з дазволу ўрада Савецкай Беларусі ў жніўні [[1922]]. Працаваў загадчыкам планава-эканамічнага аддзела Наркамата земляробства [[БССР]]. Адначасова з 1923 г. дацэнт, прафесар (1927) і загадчык кафедры ў БДУ. У 1923 годзе пад кіраўніцтвам А. СмоічаСмоліча створаны часопіс «Плуг» і Цэнтральнае бюро краязнаўства<ref name="belen">{{кніга|загаловак=Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо|адказны=Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш|месца=Мн.|выдавецтва=БелЭн|год=2002|том=15|старонкі=59—60|старонак=552|isbn=985-11-0251-2 (Т. 15)|тыраж=10&nbsp;000}}</ref>. З 1925 намеснік старшыні [[Інбелкульт]]а, кіраўнік сельскагаспадарчай секцыі і камісіі па раянаванні БССР, быў старшынёй [[Цэнтральнае бюро краязнаўства|Цэнтральнага бюро краязнаўства]].
 
У 1928 годзе абраны правадзейным членам [[Рускае геаграфічнае таварыства|Рускага геаграфічнага таварыства]], узнагароджаны (1930) яго Малым залатым медалём за навуковыя працы «Размяшчэнне насельніцтва па тэрыторыі БССР» і «Сельскагаспадарчыя раёны БССР у 1927—1928 гг.: Папярэдняя схема і метадалагічныя ўвагі» (абедзве 1929). Пачынальнік айчыннай геаграфічнай навукі, аўтар першага акадэмічнага падручніка па «Геаграфія Беларусі» (1919; 4-е выд., 1993), які адкрываўся эпіграфам «Каб Беларусь перастала быць краем, невядомым для саміх беларусаў». Зрабіў уклад у пераўтварэнне Інбелкульта ў Акадэмію навук Беларусі, быў адным з аўтараў яе першага статута. З 1929 член Прэзідыума [[БелАН]].