Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Я. Коласа НАН Беларусі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др афармленне
паводле be-x-old:ЦНБ
Радок 24:
}}
'''Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Я. Коласа НАН Беларусі''' ([[Англійская мова|англ.]] ''The Yakub Kolas Central Scientific Library of National Academy of Sciences of Belarus'', афіцыйная назва — '''Дзяржаўная ўстанова «Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»''') — найбуйнейшая інфармацыйная ўстанова, якае забяспечвае дзейнасць вучоных і спецыялістаў Рэспублікі Беларусь.
== Гісторыя ==
Бібліятэку заснавалі 16 лютага 1925 года пры [[Інстытут беларускай культуры|Інстытуце беларускай культуры]]. Ад заснавання яна атрымлівала абавязковы асобнік усёй перыёдыкі [[Расія|Расіі]]. У [[1926]] годзе вяла абмен з 100 кнігасховішчамі [[СССР]] і 74-ма ў [[ЗША]], Канадзе, Германіі, Польшчы і Францыі. У [[1927]] годзе мела 32230 кніг, выпісвала 69 савецкіх і 23 замежных найменняў [[часопіс]]аў. Паводле пастановы ўраду [[БССР|Беларускай ССР]] ад [[15 студзеня]] [[1934]] года пачала атрымліваць поўны абавязковы асобнік кніг, [[брашура|брашур]] і перыядычных выданняў, геаграфічных і [[Тапаграфія|тапаграфічных]] [[карта|карт]]. Пастановай № 630 ад [[25 мая]] [[1948]] г. [[урад]] Беларускай ССР надаў бібліятэцы імя [[Вісарыён Бялінскі|Вісарыёна Бялінскага]]. З [[1956]] года носіць імя [[Якуб Колас|Якуба Коласа]] ([[1882]]—1956)<ref>{{Кніга|аўтар=Міхаіл Стрыжонак|частка=Бібліятэка цэнтральная навуковая|загаловак=Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах|арыгінал=|спасылка=|адказны=[[Генадзь Пашкоў]]|выданне=|месца=Мінск|выдавецтва=Беларуская энцыклапедыя|год=1996|том=3|старонкі=145|старонак=511|серыя=|isbn=985-11-0068-4|тыраж=10 000}}</ref>. У [[1959]] годзе яна вяла абмен з 192 кнігасховішчамі СССР і 153-ма замежнымі ў 32 краінах. У [[1965]] мела 6 тыс. чытачоў, якім выдала 300 тыс. кніг. У [[1967]] годзе атрымала 7-павярховы будынак з 10-ярусным кнігасховішчам. За 590 тыс. наведванняў у 2009 годзе 37 тыс. чытачоў атрымалі 1801 тыс. выданняў.
 
Кіраўнікі:
#[[Ян Серада]] (1925-1927)
#[[Клімент Гурвіч]] (1927-[[1929]])
#[[Дзмітрый Даўгяла]] (1929-[[1937]])
#[[Барыс Сянько]] (1937)
#[[Іван Косараў]] (1937-[[1941]])
#[[Восіп Шыманоўскі]] (1941-[[1950]])
#М. А. Вільгусевіч (1950-[[1952]])
#Ф. В. Сцепанюк (1952-[[1960]])
#[[Міхаіл Стрыжонак]] ([[1961]]—[[1994]])
#С. М. Емяльянава (1994-[[1998]])
#[[Наталля Бярозкіна]] (з 1998-га).
 
== Аддзелы ==
[[Выява:Комната Глебки.jpg|thumb|Кабінет [[Пятро Глебка|Пятра Глебкі]], аддзел рэдкіх кніг і рукапісаў]]
ЦНБ падзяляецца на 17 аддзелаў:
#міжнародных сувязяў (з [[1926]]-га; да [[2001]]-га — міжнароднага кнігаабмену),
#арганізацыі асноўнага фонду (з [[1949]]-га),
#бібліяграфічны (з [[1952]]-га),
#камплектавання літаратуры (з 1952-га),
#абслугоўвання чытачоў (з [[1955]]-га),
#рэдкіх кніг і рукапісаў (з верасня [[1964]]-а),
#[[бібліятэказнаўства]] (з [[1969]] года),
#электронных рэсурсаў (з [[2001]]-га),
#экалагічна-інфармацыйны (з [[4 снежня]] [[2003]] г.),
#сацыякультурнай і інфармацыйнай дзейнасці (з 2003-га),
#апрацоўкі [[дакумент]]аў (з мая [[2007]]-га),
#сістэматызавання дакументаў (з мая 2007-га),
#карпаратыўных узаемінаў (з [[2009]]-га),
#[[маркетынг]]авых даследаванняў (з [[2011]]-га),
#гаспадарчы,
#капіравання і пераплёту,
#праграмнага і тэхнічнага забеспячэння даследаванняў.
 
{{зноскі}}