Смаленскае княства: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др clean up, replaced: XVIII ст. → XVIII ст. , ІІ → II (7), Менск → Мінск (2), о у → о ў, Вялікага княства літоўскага → Вялікага К using AWB
Радок 1:
'''Смаленскае княства''' — сярэдневяковае дзяржаўнае ўтварэнне, якое сфарміравалася ў ХІІХII ст. вакол горада [[Смаленск]]а. Займала тэрыторыю сучасных [[Смаленская вобласць|Смаленскай]], часткі [[Маскоўская вобласць|Маскоўскай]], [[Калужская вобласць|Калужскай]], [[Цвярская вобласць|Цвярской]], [[Бранская вобласць|Бранскай]] абласцей Расіі, усходнія раёнаў [[Магілёўская вобласць|Магілёўскай]] і [[Віцебская вобласць|Віцебскай]] абласцей Беларусі.
 
Княства ўтварылася на аснове смаленскай групоўкі [[крывічы|крывічоў]], якая стала адасоблівацца ў [[8 стагоддзе|VIII]]—[[9 стагоддзе|IX]] ст. у вярхоўях [[Днепр|Дняпра]] і [[рака Дзясна|Дзясны]]. У [[885]] г. Смаленск быў падпарадкаваны кіеўскім князем [[Алег]]ам.
 
Палітычнае адасабленне Смаленска пачалося ў [[11 стагоддзе|ХІ ст.]], але да пачатку [[12 стагоддзе|ХІІХII ст.]] ён заставаўся кіеўскай воласцю. У 1120-я г. тут усталявалася самастойная дынастыя на чале з [[Расціслаў Мсціславіч|Расціславам Мсціславічам]]. Смаленская зямля вылучылася ў асобную дзяржаву-княства. Пры Расціславе Мсціславічу (1125—59), Смаленскае княства дасягала найбольшых памераў. У 1136 у княстве арганізавана самастойная епархія.
 
У ХІІХII ст. Смаленскае княства пачало ўваходзіць у лік найбольш моцных дзяржаўных утварэнняў Русі. У другой палове ХІІХII ст. Смаленск пашырыў свой уплыў на [[Полацкая зямля|Полацкую]] дыі Ноўгарадскую землі і за іх кошт павялічыў уласную тэрыторыю. У [[1127]] Расціслаў Мсціславіч захапіў у [[Чарнігаўскае княства|Чарнігаўскага княства]] паўночныя землі [[радзімічы|радзімічаў]] — [[Крычаў]], [[Горад Слаўгарад|Прапошаск]] і, верагодна, [[горад Лучын|Лучын]]. У выніку 2-га паходу на землі радзімічаў ([[1142]]) ён пашырыў свае ўладанні да р. Унеча. З [[1116]] ў [[Глеб Менскі|Глеба Менскага]] былі адабраныя [[Копысь]] і [[Орша]]. Часова ў залежнасць ад Смаленска трапілі [[Віцебск]] (з 1165 па 1195) і [[Друцк]].
 
Пры Расціславе Мсціславічу пачалося драбленне Смаленскага княства на ўдзелы. У [[1165]] г. ён вылучыў «Романови Вячеславлю внуку» Васілеў і Красн. Пры пераемніках Рамана Расціславіча (1159—80) працэс драблення паскорыўся: у 1180 згадваецца ўдзел у [[горад Мсціслаў|Мсціславе]], якім валодаў Мсціслаў Раманавіч, у 1209 — таропецкі ўдзел Мсціслава Мсціславіча Удатнага. У канцы [[12 стагоддзе|ХІІХII]] — пачатку [[13 стагоддзе|ХІІІХIIІ ст.]] ўплыў Смаленскага княства на іншыя землі паменшаў. Пасля смерці князя Мсціслава Давыдавіча (1230) пачаўся яго заняпад, абумоўлены ўсобіцамі паміж 2 лініямі смаленскіх князёў — Раманавічамі і Давыдавічамі. У 2-й палове [[13 стагоддзе|ХІІІХIIІ ст.]] са складу Смаленскага княства вылучыліся Вяземскі і Мажайскі ўдзелы.
 
Каля 1280 г. смаленскія князі Расціславічы садзяць свайго намесніка ў Віцебску, а ў 1290-я гады ім удаецца далучыць Бранскі ўдзел.
Радок 15:
Спроба смаленскай цэнтральнай велікакняжацкай улады перашкодзіць дэзінтэграцыйным працэсам і аднавіць страчаныя пазіцыі, зробленая ў [[1300]] г. вялікім князем {{нп3|Аляксандр Глебавіч|Аляксандрам Глебавічам|ru|Александр Глебович}}, у адносінах да Дарагабужа скончылася няўдачай<ref>Полное собрание русских летописей. Т. 7. — СПб., 1856. — С. 182</ref>. Аднак у 1302 г. маскоўскія князі захапілі Мажайскі ўдзел<ref>* Ластоўскі, Г. Смаленская зямля ў канцы XIII — першай паловы XIV стст. / Генадзь Ластоўскі // Беларускі гістарычны часопіс. — 1997. — № 2. — С. 29.</ref>.
 
З сярэдзіны [[13 стагоддзе|XIII ст.]] на Смаленск пачаліся набегі Літвы. Княства, якое ўсё больш слабела, паступова губляе землі, і Смаленск усё больш трапляе ў залежнасць ад [[Маскоўская дзяржава|Масквы]] і Літвы. У пачатку [[14 стагоддзе|XIV ст.]] ад Смаленскага княства адышлі да [[ВКЛ|Вялікага княстваКняства літоўскагаЛітоўскага (ВКЛ)]] землі Падняпроўя, басейн Проні, верхняе Паволжа. Пры князі Іване Аляксандравічу (1313—58) Смаленск трывала трапіў пад уплыў ВКЛ. Князь [[Святаслаў Іванавіч]] (1358—86) імкнуўся да захавання незалежнасці Смаленскага княства, але ў выніку паходаў ВКЛ яно страціла значную частку тэрыторыі на поўдні і поўначы, у т.л. [[Мсціслаў]] і [[Ржэў]]. Святаслаў Іванавіч загінуў у [[1386]], калі смаленская раць была разбіта ў бітве на рацэ Віхра (пад Мсціславам). Апошнія смаленскія князі Юрый Святаславіч (1386—92) і Глеб Святаславіч (1392—96) знаходзіліся пад уплывам ВКЛ. Скарыстаўшы міжусобіцу паміж Глебам і Юрыем, вялікі князь ВКЛ [[Вітаўт]] у [[1396]] захапіў Смаленск і пасадзіў там сваіх намеснікаў; Глеб Святаславіч быў адпраўлены ў ВКЛ, а Юрый Святаславіч уцёк у [[Разань]] да свайго цесця Алега Іванавіча і з яго дапамогай у 1401 вярнуў Смаленск. Вітаўт спрабаваў вярнуць горад у 1401, 1402 і 1403; у 1403 ён захапіў [[Мажайск]], і Смаленск апынуўся ў акружэнні зямель ВКЛ. Скарыстаўшы нейтралітэт Масквы і смерць Алега Іванавіча ў [[1404]], Вітаўт вярнуў Смаленск: «винных всех… позабивал до троих тысячей, и, абы в Смоленску не было болшей уже бунтов, а княжество обернул в воеводство». Такім чынам, Смаленскае княства было ліквідавана і на яго аснове створана [[Смаленскае ваяводства]].
 
== Гл. таксама ==
 
* [[Бельскае княства]]
 
Радок 45 ⟶ 44:
[[ru:Смоленское княжество]]
[[uk:Смоленське князівство]]
 
{{Гісторыя Беларусі 2}}