Берасцейская унія: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
ZéroBot (размовы | уклад)
др r2.7.1) (робат дадаў: ca:Unió de Brest
др clean up, replaced: сьц → сц, ўнія → унія (3), XIV ст. → XIV ст. (3), фармаванн → фарміраванн, а у → а ў (4), Берасцейск → Бр using AWB
Радок 2:
 
== Перад падзеямі ==
 
Асноўнымі фактарамі ажыццяўлення уніі былі: [[рэфармацыя]] і [[контррэфармацыя]] канца 16 ст. у Рэчы Паспалітай, і барацьба праваслаўных цэркваў ВКЛ і Масквы за пераняцце кіравальнай ролі канстанцінопальскага патрыярхату (2-я пал. 15—16 ст.), на агульным фоне каталіцкай экспансіі на землі ВКЛ (з кан. 14 ст.).
 
Пачынаючы з кан. [[XIV стагоддзе|XIV ст.]] ў Вялікім княствеКнястве Літоўскім былі шырока прадстаўлены абедзве хрысціянскія канфесіі - праваслаўе і каталіцтва. Да [[XVI стагоддзе|XVI ст.]] у ВКЛ назіраўся пэўны крызіс праваслаўя, якое не здолела стварыць ўласнуюуласную добраналаджаную сістэму адукацыі, што было заўважана сучаснікамі і былі спробы палепшыць становішча, але адбіўся і ціск які адчувалі праваслаўныя з боку ўлады.
 
Езуіт [[Пётр Скарга]] адмячаў стан праваслаўя ў ВКЛ так – “папы схалопелі, навука ўпала”. Да таго, ва ўмовах Лівонскай вайны з [[Маскоўская дзяржава|Маскоўскай дзяржавай]] арыентацыя на Маскву (цэнтр праваслаўя, з 1589 патрыярхія) было здрадніцтвам. У той час на Захадзе наглядаўся духоўны ўздым, ствараліся нацыянальныя цэрквы. Неабходнасць рэфармавання царквы разумелі беларускія праваслаўныя іерархі. Супадзенне гэтых фактараў (культурная дэградацыя праваслаўя, узвышэнне праваслаўнай Масквы, імкненне дзяржаўных кіраўнікоў ВКЛ на ўмацаванне незалежнасці і памкненні [[Ватыкан]]а на акаталічванне княства) паспрыяла хуткаму правядзенню царкоўнай рэформы – увядзенню ўніяцтва.
 
У першай палове 1590-х гг. на шматлікіх сустрэчах з прадстаўнікамі Ватыкана праваслаўныя іерархі выпрацоўвалі ўмовы аб’яднанняаб'яднання цэркваў у ВКЛ. Ініцыятарамі уніі выступілі епіскап берасцейскі і ўладзіміскі Іпаці Пацей і епіскап луцкі Кірыла Тарлецкі. Іх падтрымалі кіеўскі мітрапаліт [[Міхаіл Рагоза]], кароль і князь [[Жыгімонт Ваза]] і канцлер ВКЛ [[Леў Сапега]]. На царкоўным саборы вясной 1595 г. з намерам заключыць унію згадзіліся ўсе праваслаўныя епіскапы, акрамя львоўскага. Былі выпрацаваны “33 артыкулы” – умовы аб’яднанняаб'яднання, згодна з якімі:
* захоўваліся ўсе царкоўныя святы згодна з праваслаўным каляндаром;
* на царкоўныя пасады прызначаюцца толькі “рускія” людзі;
* манастыры і цэрквы не пераўтвараюцца ў касцелы;
* забараняецца пераманьваць у каталіцтва ўніятаў;
* Папа Рымскі з’яўляеццаз'яўляецца главой царквы ў пытаннях веры;
* уніяты прымаюць некаторыя дагматы каталіцкай царквы (сімвал веры і інш.);
* набажэнства вядзецца на беларускай мове;
і інш.
 
Пасля прыняцця уніі не павінна было быць ломкі звычаяў і традыцый – знешне нічога не змянілася. На гэта вельмі спадзяваліся ініцыятары аб’яднанняаб'яднання цэркваў. 23 снежня 1595 г. І.Пацей і К.Тарлецкі сустрэліся ў Рыме з [[Клімент VIII, Папа Рымскі|Кліментам VIII]], які згадзіўся з усімі ўмовамі і падпісаў папскую буллу аб уніі. 6-9 кастрычніка 1596 г. ў Бярэсце на царкоўным саборы, куды з’ехалісяз'ехаліся прыхільнікі уніі, уніяцтва было канчаткова аформлена як рэлігійны накірунак. Адначасова ў Бярэсці на свой сабор сабраліся прыхільнікі захавання чысціні праваслаўя, лідарам іх быў епіскап львоўскі. Наклаўшы ўзаемныя праклёны, іерархі раз’ехалісяраз'ехаліся па епархіям, сеючы зерне варожасці і напружанасці ў грамадстве. 15 кастрычніка 1596 г. каралеўскім універсалам акт уніі быў зацверджаны на дзяржаўным узроўне. Афіцыйна праваслаўная царква ў ВКЛ перастала існаваць, была створана грэка-уніяцкая царква.
 
Грамадства ўспрыняла ўвядзенне уніі па-рознаму. Частка насельніцтва рашуча яе падтрымала асабліва ў епархіях, што ўзначальвалі прыхільнікі уніі, частка насельніцтва рашуча адмовіліся ад рэформы. Традыцыя праваслаўя не дапускала аніякіх змен – так не магла захавацца чысціня “першапачатковасці” хрысціянства. Увядзенне уніі прымалася як асабістая трагедыя. Іншыя праваслаўныя дзеячы выступалі не супраць уніі, а супраць падпарадкавання папе, супраць рэгіянальнага характару уніі. Такое моцнае супраціўленне было непрадбачаным, канфрантацыя нарастала. Адбываліся сутычкі, барацьба за храмы і епіскапскія кафедры, некаторыя падзеі прымалі жудасныя формы. Дзейнасць уніяцкага архіепіскапа [[Іасафат Кунцэвіч|Іасафата Кунцэвіча]] ў Полацку і Віцебску выклікала выбух гнева часткі насельніцтва, што падбухторвалася праваслаўным епіскапам – Кунцэвіч быў забіты і выкінуты ў Дзвіну. Такія паўстанні жорстка падаўляліся ўладамі, якія спачатку падтрымалі новую царкву.
 
Уніяцтва праз падтрымку дзяржавы і культурна-асветніцкую дзейнасць паступова пашыралася сярод сельскага насельніцтва і гараджан, дробнай шляхты. Да пачатку [[XVIII стагоддзе|XVIII ст.]] яно стала самай масавай рэлігіяй у княстве, значна дапамагло захаваць нацыянальныя адметнасці беларускага народа, стрымала апалячванне беларускіх земляў. Гэта азначае, што тыя надзеі, якія ўсклалі на ўніяцтва ў Ватыкане і Кракаве, збольшага не збыліся. Больш удала Ватыкан і Кракаў дзейнічалі ў асяроддзі сярэдніх і буйных феадалаў ВКЛ. Пад час контррэфармацыі яны амаль ўсеусе перайшлі ў каталіцтва, што паспрыяла іх апалячванню, зліццю з феадальным саслоўем Польшчы ў адзінае феадальнае саслоўе Рэчы Паспалітай. Большасць Беларускіх феадалаў страчвалі сувязь з гістарычнай традыцыяй дзяржавы ВКЛ, са сваім народам.
 
Прыхільнікі праваслаўя не зніклі з гістарычнай сцэны. У 1620 г. яны тайна, пры падтрымцы Маскоўскага патрыярха, пасвяцілі новую іерархію ў Кіева-Пячорскай Лаўры, якая кантралявалася праваслаўнымі. Так канчаткова адбыўся раскол былых праваслаўных княства на дзве царквы. У ўсходніх раёнах княства праваслаўныя карысталіся значнай падтрымкай, асабліва ў буйных гарадах. Таму кіраўнікі дзяржавы з цягам часу вымушаны былі афіцыйна прызнаць адраджэнне праваслаўя ў княстве. У 1632 і 1633 гг. Уладзіслаў IV Ваза прызнаў існаванне праваслаўных цэркваў і надаў ім некаторыя прывілеі, у 1650 г. гэтыя прывілеі падцвердзіў Ян Казімір.
== Гл. таксама ==
 
* [[Канфесійная сітуацыя ў ВКЛ XVI-XVIII стагоддзяў]]
* [[Трынаццаць падляшскіх пакутнікаў]]
Радок 66 ⟶ 64:
[[sr:Брестовска унија]]
[[uk:Берестейська унія]]
 
{{Гісторыя Беларусі 2}}