Атмасфера Зямлі: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др робат дадаў: zea:Atmosfeêr |
Ellis Novak (размовы | уклад) інтэрвікі |
||
Радок 30:
Атмасфера мае слаістую будову. У адпаведнасці са змяненнем тэмпературы з вышынёй звычайна выдзяляюць 5 слаёў: трапасферу, стратасферу, мезасферу, тэрмасферу (іёнасферу), экзасферу.
'''[[Трапасфера]]''' — ніжні, найбольш вывучаны слой атмасферы, вышынёй у палярных абласцях 8-10 км, ва ўмераных шыротах да 10-12 км, на экватары — 16-18 км. У трапасферы знаходзіцца прыкладна 80-90 % усёй масы атмасферы і амаль уся вадзяная пара. Пры пад'ёме праз кожныя 100 м тэмпература ў трапасферы паніжаецца ў сярэднім на 0,65 °C і дасягае 220 К (-53 °C) у верхняй частцы. Гэты верхні слой трапасферы называецца трапапаўзай.
'''[[Стратасфера]]''' — слой атмасферы, які размяшчаецца на вышыні ад 11 да 50 км. Характэрна малаважная змена тэмпературы на вышыні 11-25 км (ніжняя частка стратасферы) і павышэнне яе ў слоі 25-40 км ад −56,5 да 0,8 °C (верхняя частка стратасферы або вобласць інверсіі). Дасягнуўшы на вышыні каля 40 км значэнні каля 273 К (каля 0 °C), тэмпература застаецца пастаяннай да вышыні каля 55 км. Гэтая вобласць называецца стратапаузай і з'яўляецца мяжой паміж стратасферай і мезасферай.
|