Куршская каса: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 25:
Уздоўж марскіх берагоў, за паласою пляжаў, цягнуцца пясчаныя грады авандзюн, замацаваныя псамафітнай расліннасцю са шматлікімі ачагамі дэфляцыі і абразіі. Асноўныя дзюнавыя масівы размешчаны ўздоўж берагоў і ўключаюць прыродныя комплексы, што знаходзяцца на рознай стадыі стабілізацыі пясчанага субстрата. Таму яны ўяўляюць сабою спалучэнні незамацаваных і замацаваных дзюнавых град. Сустракаюцца дзюнавыя грады з несфарміраванымі глебамі і пераважна без расліннага покрыва, а месцамі з разрэджанымі расліннымі групоўкамі. Дзюны маюць пераважна вышыню да 30 – 40 м, а месцамі дасягаюць нават 70 м. У межах стабілізаваных дзюнных град на падзолістых і дзярнова-падзолістых глебах развіты пераважна хваёвыя лясы.
 
Сярэдзінную частку касы займаюць нізінныя дэфляцыйна-акумуляцыйныя раўніны — пальве. Найбольш падвышаныя ўчасткі пальве займаюць пераважна рознатрўвнарознатраўна-імшыста-злакавыя хвойнікі на дзярнова-падзолістых глебах. Паніжаныя ўчасткі адрозніваюцца паўсюдна развітымі ў глебах глеевымі працэсамі, з-за чаго спектр глебаў досыць шырокі: ад дзярнова-падзолістага балотнага шэрагу да перагнойна-падзолістых і тарфяна-падзолістых глебаў. У размеркаванні расліннасці назіраецца прасторавая мазаіка. Раслінныя цэнозы прадстаўлены бярэзнікамі травнымі і чорналешнікамі вільготнатраўнымі. У каранёвай частцы Куршскай касы шырокія ўчасткі, заняты ельнікамі вільготнатраўнымі. Нярэдка дрэвастоі маюць складаны састаў, уключаюць бярозу, хвою, вольху чорную і інш. Падпарадкаванае становішча займаюць лугі з дзярнова-падзолістымі глебамі. На Куршскай касе пальве маюць галоўным чынам выцягнутую форму і займаюць вялікія плошчы. Уздоўж берагоў Куршскага заліва месцамі адзначаюцца ў відзе фрагментаў вузкія палосы призаліўнай пальве.
 
На ўзмор'і пераважаюць заходнія вятры, пад уплывам якіх дрэвы растуць з нахілам на ўсход. Клімат вільготны, узімку тэмпература часта бывае дадатнай, снегавое покрыва трымаецца непрацяглы час. [[Куршскі заліў]], аднак, зімою замярзае (ледастаў доўжыцца каля 80 сутак).