Заходняя Дзвіна: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
EmausBot (размовы | уклад)
др r2.7.2+) (робат дадаў: sh:Zapadna Dvina
вікіфікацыя
Радок 19:
| commons = Daugava
}}
'''Заходняя Дзвіна''', або '''Дзвіна''' ({{lang-ru|Западная Двина}}, {{lang-lv|Daugava}}) — [[рака]] ў [[Расія|Расіі]], [[Беларусь|Беларусі]] і [[Латвія|Латвіі]], адна з буйнейшых рэк Беларусі.

Даўжыня ракі 1020 км, у межах Беларусі 335 км<ref>Турецкий С. Беларусь. По Западной Двине и ее притокам//Путеводитель туриста-водника. — Мн.: Белкартография, 2010. С. 8.</ref>. ВадазборПлошча [[вадазбор]]у 87,9 тыс. км², у межах Беларусі 33,2 тыс. км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 666 м³/с. Агульнае падзенне ракі на Беларусі 38 м. Сярэдні [[Ухіл ракі|нахіл воднай паверхні]] 0,12 [[праміля|‰]].
 
== Асноўныя прытокі ==
Радок 38 ⟶ 40:
Пачынаецца на [[Валдайскае ўзвышша|Валдайскім узвышшы]] з [[возера Каракіна]] (Цвярская вобл.) на вышыні 221 м над узроўнем мора, упадае ў Рыжскі заліў [[Балтыйскае мора|Балтыйскага мора]]. Цячэ на Беларусі пераважна з усходу на захад па [[Суражская нізіна|Суражскай нізіне]], паміж [[Гарадоцкае ўзвышша|Гарадоцкім]] і [[Віцебскае ўзвышша|Віцебскім]] узвышшамі і на большым сваім працягу — па [[Полацкая нізіна|Полацкай нізіне]].
 
Жыўленне ракі мяшанае (пераважна снегавое[[снег]]авое з вялікай доляй грунтавога). Асаблівасць рэжыму — высокае веснавое разводдзе, нізкая летне-асенняя межань з частымі дажджавымі паводкамі, устойлівая зімовая межань. На перыяд веснавога разводдзя прыпадае 56 % , летне-асеннюю межань 33 % , зімовую — 11 % гадавога сцёку. Веснавое разводдзе доўжыцца 60—70 дзён (з канца сакавіка да 1-й дэкады чэрвеня). Сярэдняя вышыня над самай нізкай межанню 4,4—9 м, найбольшы ўзровень у межах Беларусі 13,5 м (1931). Летне-асенняя межань (доўжыцца 4—5 месяцаў) нярэдка парушаецца дажджавымі паводкамі вышынёй да 6 м. Зімовая межань каля 70—80 дзён. Замярзае ў 1-й дэкадзе снежня, крыгалом у 1-й дэкадзе красавіка. Найбольшая таўшчыня лёду 50—78 см ([[люты]] — [[сакавік]]). Веснавы ледаход 4—10 сутак. Найбольшы расход вады каля Віцебска 3320 м³/с (1991), Полацка 4060 м³/с (1956), найменшы адпаведна 8 м³/с (1940) і 25,4 м³/с (1938—39). Гадавы сцёк завіслых наносаў каля 320 тыс. т. Вада на працягу года (за выключэннем перыядаў веснавога разводдзя і летне-асенніх паводак) гідракарбанатна-кальцыевага класа з рэзка выражаным гідракарбанатным характарам.
 
[[Даліна]] трапецападобнай формы, каля г.п.гарадскога пасёлка Руба — каньёнападобная. Шырыня яе ў асноўным 3—4 км, паблізу ўпадзення Улы і на крайняй усходняй частцы Беларусі дасягае 10—15 км. Глыбіня ўрэза зменьваецца ад 20—30 м да 40—50 м. У будове даліны часцей за ўсё вылучаецца [[пойма]] і 2 (некаторыя даследчыкі адзначаюць 3—4) надпоймавыя тэрасы. Пойма ў межах Суражскай нізіны вузкая — да 60 см. Адрозніваюць 2 узроўні: нізкі (1,5—2 м над летнім урэзам ракі, заліваецца ў разводдзе кожны год) і высокі (4—5 м, заліваецца толькі пасля мнагаснежных зім). Аналагічная будова захоўваецца да Віцебска, прычым шырыня нізкай поймы 40—50 м, а высскай не перавышае 15—20 м. Каля г.п. Руба пойма звужаецца да 10—20 м. На Полацкай нізіне яна таксама вузкая, з дзвюма ўзроўнямі: ніжняя (2,5—3,5 м над летнім узроўнем вады) шырынёй 5—10 м і верхняя (5—5,5 м) 15—20 м. Толькі на асобных участках пойма пашыраецца да 300—500 м (зрэдку да 3 км).
 
Рэчышча звілістае, зарастае пераважна каля берагоў. Шырыня яго да вусця р. Ула 60— 120 м, зрэдку да 190 м, каля мяжы з Латвіяй 100—140 м, зрэдку да 240 м. На рацэ існуюць парогі — на працягу 12 км вышэй Віцебска цягнецца Вярхоўскі парог, утвораны выхадам блізка да дзённай паверхні дэвонскіх даламітаў: парожыстыя ўчасткі трапляюцца ў сутоках Дзісны і Заходняй Дзвіны каля г. Дзісна, а таксама каля г. Верхнядзвінск. Дно пясчана-камяністае і пясчанае або пясчана-галечнае. Берагі[[Бераг]]і ўмерана-стромкія, супясчаныя, радзей — пясчана-гліністыя з валунамі, вышынёй да 8 м, зрэдку да 22 м.
 
== Іхтыяфаўна ==
Радок 59 ⟶ 61:
 
== Экалагічныя мерапрыемствы ==
Для памяншэння забруджвання Зах.Заходняй Дзвіны на прамысловых і камунальных прадпрыемствах ствараюцца ачышчальныя збудаванні, вядзецца кантроль за гідратэхнічным рэжымам ракі, аднак стан ракі пакуль не паляпшаецца. У 1990 г. ў Наваполацку здарылася аварыя, якая аказала адмоўны ўплыў на іхтыяфауну да самага вусця ракі, падобная аварыя адбылася і ў 2007 годзе.
 
{{зноскі}}