Міхаіл Юр’евіч Лермантаў: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др clean up using AWB (7893)
дапаўненне
Радок 13:
| Рэлігія = праваслаўе
| Род дзейнасці = [[паэт]], [[празаік]], [[мастак]]
| Гады актыўнасці = [[1828]] [[1841]]
| Кірунак = [[рамантызм]]
| Жанр = [[лірыка]]
| Мова твораў = [[руская мова|руская]]
| Роспіс = Mikhail Lermontov Signature.svg
| Lib =
| Вікітэка = Аўтар:Міхаіл Лермантаў
}}
'''Міхаіл Юр'евіч Лермантаў''' ({{lang-ru|Михаил Юрьевич Лермонтов}}) (3 (15) кастрычніка [[1814]], [[Масква]] — 15 (27) ліпеня [[1841]], [[Пяцігорск]]) — рускі паэт, празаік, драматург, мастак, афіцэр.
 
== Біяграфічныя звесткі ==
Вучыўся ў Маскоўскім універсітэце (1830—32), скончыў школу гвардзейскіх падпрапаршчыкаў і кавалерыйскіх юнкераў у Пецярбургу (1834). За верш «Смерць Паэта» пра гібель [[А. Пушкін]]а (нап. 1837, апубл. за мяжой 1858, у Расіі цалкам  — 1860) высланы ў Грузію. Другі раз сасланы на Каўказ у 1840. Удзельнік бітвы на р. Валерык у Чэчні. Забіты на дуэлі ў Пяцігорску М. Мартынавым.
 
== Творчасць ==
Першыя вершы напісаў у 1828. Друкаваўся з 1830. Лірыцы М. Лермантава ўласцівы рамантычны, мяцежны герой, які паўстае супраць законаў бяздушнага грамадства і імкнецца да недасяжнага ідэалу, пачуццё адзіноты і расчаравання, бязмежнасці кахання і пакуты, тэмы свабоды, радзімы і яе гістарычнага лёсу: вершы «Ветразь», «Барадзіно», «Дума», «Хмары», «Радзіма» і інш. Стварыў вяршынныя ўзоры рускай рамант. паэмы: «Уцякач» (1838, апубл. 1846), «Мцыры» (1839, апубл. 1840), «Дэман» (8 рэдакцый, 1829—39, апубл. ў Германіі 1856, у Расіі цалкам у 1860) і інш. Распрацоўваў рэалістычную паэму: «Сашка» (1836, аііубл. 1882), «Песня пра цара Івана Васілевіча...Васілевіча…» (1838) і інш.
 
Асноўныя рысы Лермантава-празаіка  — тонкі псіхалагізм, лаканізм, афарыстычнасць, умелае валоданне мастацкай дэталлю  — выявіліся ў рамане «Герой нашага часу» (1839—40), дзе стварыў новую раманную форму і новага героя, поўнага сіл і расчараванага ў дзеянні. Аўтар гістарычнага рамана пра Пугачоўскае паўстанне «Вадзім» (1832—34, незакончаны, апубл. 1873), рамана на аўтабіяграфічнай аснове «Княгіня Лігаўская» (1836, незакончаны, апубл. 1882), у якім дадзены першы накід характару Пячорына, драм у вершах «Іспанцы» (1830, апубл. 1880), «Маскарад» (3 рэдакцыі, 1835—36, апубл. 1842, паст. цалкам 1862), нарысаў і інш.
 
Займаўся жывапісам, пісаў акварэлі, карціны алеем, малюнкі (пейзажы, жанравыя сцэны, партрэты і карыкатуры; лепіішя з іх звязаны з каўказскай тэмай).