Танга: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Танга''' — старадаўні іспанскі танец, блізкі да цыганскіх танцаў так званага стылю фла...'
(Няма розніцы)

Версія ад 19:06, 8 снежня 2012

Танга — старадаўні іспанскі танец, блізкі да цыганскіх танцаў так званага стылю фламенка. Музычны памер 2/4. Тэмп павольны. Мелодыя кубінскага паходжання. У 20 стагоддзі ў змененым выглядзе атрымаў пашырэнне ў Амерыцы (пад назвай "Аргенцінскае танга") і Еўропе як салонны і эстрадны парны танец. У яго харэаграфіі злучыліся рысы іспанскіх і аргенцінскіх танцаў. Асноўны рух (слізготны крок з раптоўнымі секунднымі прыпынкамі і рэзкай зменай становішча корпуса) свабодна абіраецца танцорамі. На Беларусі танга — папулярны бальны танец, уваходзіць у конкурсы па спартыўных танцах, рэпертуар прафесійных выканальніцкіх пар і самадзейных студый бальнага танца.

Постаці танга

Шаблон:Link GA