Тыніян: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
EmausBot (размовы | уклад)
др r2.7.2+) (робат дадаў: gl:Tinian
Няма тлумачэння праўкі
Радок 25:
 
'''Тынія́н''' ({{lang-en|Tinian}}) — [[востраў]] у складзе [[Марыянскія астравы|Марыянскіх астравоў]]. Частка тэрыторыі [[Паўночныя Марыянскія астравы]]. Плошча — 101,01 км². Насельніцтва ([[2010]] г.) — 3 136 чал.
 
==Прырода==
 
Востраў Тыніян знаходзіцца ў 8 км на паўднёвы захад ад [[востраў Сайпан|вострава Сайпан]], адзелены ад яго Сайпанскім пралівам. Мае часткова [[вулкан]]ічнае, часткова [[карал]]авае паходжанне. Большая частка паверхні складзена [[вапняк]]амі з вялікай колькасцю [[карст]]авых пустэч. Яны фарміруюць знакамітыя [[пячора|пячоры]] Тыніяна. Найвышэйшы пункт - [[гара]] Ласо (171 м).
 
[[Клімат]] трапічны пасатны, вельмі вільготны. Сярэдняя тэмпература вагаецца ад 24 да 31° C на працягу года. Максімум ападкаў прыпадае на [[верасень]] (каля 325 мм).
 
[[Прырода]] вострава значна зменена чалавекам. [[лес|Лясы]], якія пакрывалі большую частку сушы, былі знішчаны ў 1920-ыя гг. пры стварэнні плантацый [[цукровы трыснёг|цукровага трыснёгу]]. Прырода таксама пацярпела ад ваенных дзеянняў перыяду [[Другая сусветная вайна|II Сусветнай вайны]]. Былі створаныя пусткі, якія ў пасляваенны час засадзілі пустазельнымі раслінамі накшталт ''Leucaena Glauca''. У нашы дні зараснікі гэтых раслін займаюць значныя тэрыторыі. На ўзбярэжжы вырошчваюць [[какосавая пальма|какосавыя пальмы]]. [[Фаўна]] бедная, прадстаўлена [[птушкі|птушкамі]], [[яшчаркі|яшчаркамі]], [[пацукі|пацукамі]], [[крабы|крабамі]].
 
==Спасылкі==
*[http://www.weriguam.org/reports/item/karst-geology-of-aguijan-and-tiniancnmi-cave-inventory-and-structural-analysis-of-development Karst Geology of Aguijan and Tinian,CNMI Cave Inventory and Structural Analysis of Development]
*[http://www.worldclimateguide.co.uk/climateguides/northernmarianaislands/tinian.php Tinian Climate Guide]
*[http://www.nps.gov/pwro/piso/Tinian/tiniandr.htm SPECIAL STUDY NORTH FIELD HISTORIC DISTRICT Tinian]
 
[[Катэгорыя:Астравы Ціхага акіяна]]