Тыніян: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 33:
 
[[Прырода]] вострава значна зменена чалавекам. [[лес|Лясы]], якія пакрывалі большую частку сушы, былі знішчаны ў 1920-ыя гг. пры стварэнні плантацый [[цукровы трыснёг|цукровага трыснёгу]]. Прырода таксама пацярпела ад ваенных дзеянняў перыяду [[Другая сусветная вайна|II Сусветнай вайны]]. Былі створаныя пусткі, якія ў пасляваенны час засадзілі пустазельнымі раслінамі накшталт ''Leucaena Glauca''. У нашы дні зараснікі гэтых раслін займаюць значныя тэрыторыі. На ўзбярэжжы вырошчваюць [[какосавая пальма|какосавыя пальмы]]. [[Фаўна]] бедная, прадстаўлена [[птушкі|птушкамі]], [[яшчаркі|яшчаркамі]], [[пацукі|пацукамі]], [[крабы|крабамі]].
 
[[File:House of Taga 3.JPG|thumb|140 px|''Тага'']]
Першымі насельнікамі Тыніяна былі [[чамора]], якіх у [[XVIII стагоддзе|XVIII]] ст. [[Іспанія|іспанскія]] каланізатары перасялілі на [[Гуам]]. У спадчыну ад старажытных жыхароў захаваўся [[мегаліты|мегалітычны]] помнік ''Тага''. У [[1815]] г. з [[Каралінскія астравы|Каралінскіх астравоў]] на Тыніян перасяліліся [[рэфалуваш]].
 
У [[1899]] г. востраў перайшоў пад кантроль [[Германія|Германіі]], а ў [[1914]] г. - [[Японія|Японіі]]. Японцы стварылі плантацыі [[цукровы трыснёг|цукровага трыснёга]]. Адбываўся працэс перасялення японскіх рабочых і спецыялістаў, а таксама ваенных.
 
У [[1944]] г. Тыніян стаў месцам кровапралітных баёў паміж войскамі Японіі і [[ЗША]]. Амерыканцы захапілі востраў і ператварылі яго ў моцную ваенную базу. Адсюль у [[1945]] г. узляталі [[самалёт]]ы для таго, каб скінуць [[Ядзерная зброя|атамныя]] бомбы на японскія [[горад|гарады]].
 
У пасляваенную пару Тыніян уваходзіў у склад падапечнай тэрыторыі ЗША, з 1978 г. - у склад [[Паўночныя Марыянскія астравы|Садружнасці Паўночных Марыянскіх астравоў]].
 
==Спасылкі==