Бітва за Вільню (1918—1919): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 9:
| Вынік = перамога бальшавікоў, адступленне польскіх сіл
| Бок1 = {{Сцяг Польшчы}} [[Польская Рэспубліка, 1918—1939|Польская Рэспубліка]]
| Бок2 = {{Сцяг СССР}} [[Расійская Савецкая Федэратыўная Сацыялістычная Рэспубліка|Расійская СФСР]]
{{Сцяг Германіі}} [[Веймарская рэспубліка|Германія]]
{{Сцяг СССР}} Віленскі гарадскі савет рабочых дэлегатаўдэпутатаў
| Камандуючы1 = ген. Уладзіслаў Вэйтка
ртм. Уладзіслаў Дамброўскі
кпт. Зыгмунт Клінгер
| Камандуючы2 = Уладзімір Альдэроггей
А. Зенковіч
Казімеж Ціхоўскі
Радок 21:
== Гістарычны кантэкст ==
[[File:Władysław Wejtko.JPG|thumb|250px|Ген. Уладзіслаў Вэйтка]]
На пачатку ХХ ст. горад Вільня знаходзіўся ў складзе [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]]. У 1914 годзе пачалася [[першая сусветная вайна]], у якой Расія ўдзельнічала як праціўнік [[цэнтральныя дзяржавы|цэнтральных дзяржаў]]. У выніку наступу [[Германская імперыя|Германскай імперыі]] ў 1915 г. горад патрапіў пад нямецкую акупацыю. Напрыканцы 1918 года нямецкія войскі паступова адступалі з тэрыторыі былой Расійскай Імперыі, а іх месца займалі бальшавікі. У той час Вільня з'яўлялася аб'ектам тэрытарыяльнай спрэчкі паміж краінамі рэгіёну, якія адраджаліся або ствараліся — [[Беларуская Народная Рэспубліка|Беларускай Народнай Рэспублікай]]<ref>Formowanie się koncepcji granic Białoruskiej Republiki Ludowej. W: Białoruska Republika… s. 261.</ref>, (БНР), [[Літва|Літоўскай Рэспублікай]]<ref>Porozumienie Białoruskiej Rady Wileńskiej i Taryby. W: Białoruska Republika... s. 358.</ref> і [[Польская Рэспубліка, 1918—1939|Польскай Рэспублікай]]<ref name=a>Wstępna faza walk. W: Wojna... s. 47.</ref>. З сакавіка 1918 года ў горадзе працаваў урад Літвы, а з пачатку снежня таксама ўрад БНР. 15 снежня ў горадзе сфарміраваўся таксама бальшавіцкі Віленскі гарадскі савет рабочых дэлегатаўдэпутатаў<ref name=b>Rząd Antona Łuckiewicza wobec zajęcia Mińska i Wilna przez bolszewików. W: Białoruska Republika... s. 364–366.</ref>.

Дамінуючай нацыянальнай групай, якая жыла ў Вільні, акрамя [[Яўрэі|яўрэяў]], былі [[палякі]]. Польскае насельніцтва Віленшчыны яшчэ да аднаўлення незалежнасці Польшчы вяло падрыхтоўчую працу, каб у будучым далучыцца да сваёй роднай краіны. Фарміраванне польскіх ваенных атрадаў у Вільні пачалося 10 верасня 1918 года пад патранатам Саюзу польскіх вайскоўцаў (СПВ). Быў створаны Грамадскі камітэт, які, ў сваю чаргу, стварыў Камітэт грамадскай бяспекі. У яго складзе, з дазволу СПВ у Вільні, удзельнічаў кпт. [[Станіслаў Бабятынскі]]. Адбылася спроба дамовы паміж польскім, літоўскім, беларускім і яўрейскім насельніцтвам з мэтай супольнай абароны ад надыходзячых бальшавікоў, аднак гэтая спроба скончылася паразай. У сувязі з гэтым самастойна бараніць горад вырашыла толькі што сфарміраваная польская [[Краёвая самаабарона Літвы і Беларусі]]. Гэтая ваенная адзінка з 8 снежня знаходзілася пад кіраўніцтвам ген. [[Уладзіслаў Вэйтка|Уладзіслава Вэйткі]], які спрабаваў пераўтварыць яе ў рэгулярнае войска. У яе склад уваходзіла Самаабарона віленскай зямлі, якой кіраваў ген. [[Еўгеніюш Канткоўскі]]<ref name=a/>. Напрыканцы снежня 1918 года яна налічвала каля 1200 добраахвотнікаў, жыхароў горада і наваколля, з якіх сфарміравалі два палкі пяхоты і адзін полк уланаў. Актыўна дзейнічала таксама віленская [[Польская ваенная арганізацыя]] (ПВА) пад кіраўніцтвам [[Вітольд Галамбёўскі|Вітольда Галамбёўскага]]<ref name=c>Wstępna faza walk. W: Wojna… s. 48–49.</ref>.
Радок 50:

=== Аблога дому пры вул. Вароняй ===
Ва ўмовах эвакуяцыі нямецкіх войскаў 1 студзеня ў горадзе выскрыліся мясцовыя камуністы і бальшавікі, якія пачалі змагацца супраць фарміраванняў польскай самаабароны<ref name=d/>. Іх самым важным пунктам адпору быў будынак на вул. Вароняй, дзе знаходзілася сядзіба Віленскага гарадскага савета рабочых дэлегатаўдэпутатаў. Гэтая арганізацыя была створана 15 снежня 1918 года, складалася ў большасці з жыхароў Вільні рознай нацыянальнасці, а таксама нейкай колькасці асоб спаза горада. Яе старышынёй быў Казімеж Ціхоўскі, ранейшы сакратар пятрагродскай групы [[Сацыялдэмакратыя Царства Польскага і Літвы|Сацыялдэмакратыі Царства Польскага і Літвы]] (СДЦПіЛ), а сакратаром прэзідыума - Ян Кулікоўскі, паляк з [[троцкі павет|троцкага павета]], сябра СДЦПіЛ і [[Камуністычная партыя Польшчы|Камуністычнай рабочай партыі Польшчы]]<ref name=b/>. Атрады польскай самаабароны пад кіраўніцтвам ртм. Дамброўскага (2 батальён і каля 30 салдат з 3 батальёну) заатакавалі будынак Савета 1 студзеня вечарам. Падчас змагання асабліва гераічнай паставай адзначыўся сяржант Станіслаў Квяткоўскі. Бальшавікі здаліся 2 студзеня ў 14 гадзін. У вынііку бойкі на польскім боку загінуў 1 жаўнер, было 4 параненых. На бальшавіцкім боку загінула 3 змагароў, 5 здзейсніла самагубства, а 76 патрапіла ў палон<ref name=d/>. Сярод самагубцаў былі, між іншымі, камендант народнай міліцыі Л. Чаплінскі і віленскі шэўц Баніфацы Вежвіцкі<ref name=b/>. Акрамя гэтага, жаўнеры польскай самаабароны здабылі больш за 1000 кулямётаў і 600 гранатаў, у асноўным пазасталых аднемецкіх<ref name=d/>.

=== Першая атака Чырвонай арміі ===