Розніца паміж версіямі "Парк імя Янкі Купалы"

Закладзены пасля [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайны]] як '''парк імя 30-годдзя БССР'''. Да гэтага на гэтым месцы стаялі адна-двухпавярховыя хаты. Асноўная частка парка была заснавана ў [[1950]] годзе. Галоўная алея парка размешчана па дыяганалі ад [[праспект Незалежнасці, Мінск|пр. Незалежнасці]] (у той час — пр. Сталіна), дзе знаходзіцца галоўны ўваход у парк, да выгібу [[Рака Свіслач, прыток Бярэзіны| Свіслачы]]. На скрыжаванні галоўнай і цэнтральнай алей, у цэнтры парка размяшчаўся фантан.
 
У [[1959]] г. на тэрыторыі парку пабудавалі [[Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы|літаратурны музей Я. Купалы]]. Музей пабудаваны на месцы, дзе раней быў дом, у якім жыў паэт у [[1927]] – [[1941]] гг.. Сам дом згарэў на пяты дзень [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайны]], а шматлікія рукапісы і архіў Янкі Купалы загінулі. Сёння ў музеі - больш за 36 тысяч экспанатаў (гэта рукапісы паэта, прыжыццёвыя выданні, кнігі з аўтографамі, фотаздымкі, дакументы, прадметы культуры і побыту, звязаныя з жыццём і дзейнасцю паэта). З [[1962]] г. — парк імя Янкі Купалы.
 
=== Перапланіроўка ў 1970-х ===