Выяўленчае мастацтва Беларусі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Жывапіс: -неадназначн.
Радок 13:
== Жывапіс ==
 
На [[Беларусь|Беларусі]] жывапіс як самастойны від мастацтва пачаў фарміравацца ў 11—12 ст. Развіваўся пад значным уплывам [[Візантыя|візантыйскага]] выяўленчага мастацтва (фрэскі [[Полацк]]ай [[Спаса-Праабражэнская царква, Полацк|Спаса-Ефрасіннеўскай царквы]] і інш.). У 16-18 ст. меў месца росквіт партрэтнага жанру (напр., партрэты князёў, мітрапалітаў і інш.). На працягу 18-19 ст. у беларускім жывапісе праявіліся рысы [[класіцызм]]у, [[рэалізмРэалізм, жывапіс|рэалізму]]у, [[рамантызм]]у (творы [[Язэп Аляшкевіч|І. Аляшкевіча]], [[Валянцін Ваньковіч|В. Ваньковіча]], [[Ян Дамель|Я. Дамеля]], [[Януар Іванавіч Сухадольскі|Я. Сухадольскага]]). Патрыятычныя ідэі, сацыяльныя матывы адлюстраваліся ў блізкай да рэалізму творчасці [[Казімір Альхімовіч|К. Альхімовіча]] (карціны «На этапе», «Пахаванне Гедзіміна»), [[Нікадзім Юр'евіч Сілівановіч|Н. Сілівановіча]] («Салдат з хлопчыкам»), [[Януар Іванавіч Сухадольскі|Я. Сухадольскага]] («Бітва пры Грунвальдзе») і інш. У пачатку 20 ст. творчасць [[Марк Шагал|М. Шагала]] і [[Казімір Севярынавіч Малевіч|К. Малевіча]] паклала пачатак мастацтву авангарда ў Віцебску. Традыцыі нацыянальнай гісторыі і культуры знайшлі адлюстраванне ў творчасці [[Язэп Нарцызавіч Драздовіч|Я. Драздовіча]], [[Міхаіл Мацвеевіч Філіповіч|М. Філіповіча]], [[Пётра Сергіевіч|П. Сергіевіча]], [[Міхаіл Канстанцінавіч Сяўрук|М. Сяўрука]] і інш. На працягу [[1950-я|1950]]—[[1980-я|80-х]] гадоў галоўную тэматычную лінію беларускага жывапісу складала асэнсаванне сутнасці і наступстваў былой [[Вялікая Айчынная вайна 1941-1945|вайны]] (партызанскі цыкл і серыя «Лічбы на сэрцы» [[Міхаіл Андрэевіч Савіцкі|М. Савіцкага]], «3 ліпеня 1944 года» [[Валянцін Віктаравіч Волкаў|В. Волкава]], «Абаронцы Брэсцкай крэпасці» [[Іван Восіпавіч Ахрэмчык|І. Ахрэмчыка]], «Партызаны ў разведцы» [[Яўген Мікалаевіч Ціхановіч|Я. Ціхановіча]] і інш.). З [[1960-я|1960-х]] гадоў у жывапісе пераважалі абагульненасць форм, сімвалічнасць і манументальнасць вобразаў, т.зв. «суровы стыль» (творы [[Міхаіл Андрэевіч Савіцкі|М. Савіцкага]], [[Уладзімір Іванавіч Стальмашонак|У. Стальмашонка]], [[Гаўрыіл Харытонавіч Вашчанка|Г. Вашчанкі]], [[Васiль Юр׳евiч Ткачоў|В. Ткачова]] і інш.). Важнае месца ў жывапісе займала тэма духоўнай і гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі («Кастусь Каліноўскі» [[Адольф Самойлавіч Гугель|А. Гугеля]] і [[Раіса Уладзіміраўна Кудрэвіч|Р. Кудрэвіч]], творы [[Леанід Дзмітрыевіч Шчамялёў|Л. Шчамялёва]], [[Аляксей Антонавіч Марачкін|А. Марачкіна]], [[Гаўрыіл Харытонавіч Вашчанка|Г. Вашчанкі]] і інш.) У 1970—1990-я гады ў жывапісе актывізаваліся творчыя пошукі, эксперыменты мастакоў, пашырыўся абстрактна-асацыятыўны метад, узмацнілася мастацкая экспрэсія (творы [[Аляксандр Паўлавіч Ксяндзоў|А. Ксяндзова]], [[Віктар Уладзіміравіч Альшэўскі|В. Альшэўскага]], [[Фелікс Янушкевіч]]а, [[Раман Леанідавіч Заслонаў|Р. Заслонава]], [[Андрэй Германавіч Задорын|А. Задорына]] і інш.), ускладнілася выяўленчая мова манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва.
 
== Іканапіс ==