Выяўленчае мастацтва Беларусі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Жывапіс: -неадназначн.
Радок 22:
 
== Скульптура ў Беларусі ==
[[File:Abrazok z vyjavaj Kanstancina i Alieny.jpg|thumb|180пксзлева|160пкс|Абразок з выявай Канстанціна і Алены, Полацк]]
На тэрыторыі [[Беларусь|Беларусі]] найбольш раннія помнікі скульптуры, знойдзеныя пры раскопках на стаянцы Асавец і звязаныя з культам продкаў, адносяцца да [[Каменны век|каменнага веку]]. У пачатку [[10 стагоддзе|10 ст.]] былі створаны мініяцюрныя касцяныя фігуркі птушак і жывёл, а таксама шклоўскі ідал. У [[12 стагоддзе|12]]-[[13 стагоддзе|13 ст.]] былі зроблены знойдзеныя ў [[Горад Полацк|Полацку]], [[Горад Мінск|Мінску]], [[Горад Тураў|Тураве]], [[Горад Пінск|Пінску]] [[Абразкі каменныя|каменныя]] і [[Абразкі каменныя|шыферныя абразкі]] з рэльефнымі выявамі святых.
 
У наступныя стагоддзі творы скульптуры вызначаліся манументальнай трактоўкай формы, выцягнутымі прапорцыямі фігур. Шмат майстроў-разбяроў — выхадцаў з Беларусі — у 17 ст. працавала ў Расійскай дзяржаве, дзе яны аздаблялі палацы і храмы [[Беларуская рэзь|высокамастацкай разьбой]] па дрэве. Захавалася нямала ўзораў культавай скульптуры стылю [[барока]] 17-18 ст. у касцёлах і уніяцкіх храмах Беларусі. У 17-18 ст. узнікла свецкая скульптура (бюсты магнатаў, гістарычных дзеячаў). 3 канца [[18 стагоддзе|18 ст.]] пачаў развівацца класіцызм (рысы якога заўважаюцца ў творчасці [[Казімір Ельскі|К. Ельскага]]), пазней рэалізм ([[Вінцэнт Смакоўскі|В. Смакоўскі]], [[Р. Слізень]]). Рысы [[мадэрнізм]]у ўласцівы творам [[Я. Тышынскі|Я. Тышынскага]], [[І. Багушэўскі|І. Багушэўскага]], [[Вацлаў Бубноўскі|В. Бубноўскага]] і інш. У [[Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік|савецкі]] перыяд скульптары стваралі партрэты, помнікі дзеячам рэвалюцыйнага руху, гісторыі і культуры, партыйным кіраўнікам, партызанам і інш.
[[File:Khatyn Memorial, Belarus.jpg|thumb|Помнік Іосіфу Камінскаму з забітым сынам на руках у [[Хатынь|Хатыні]]]]
 
У манументальнай скульптуры вылучаюцца шматфігурныя гарэльефы для [[Манумент Перамогі, Мінск|Манументу Перамогі]] ў Мінску ([[Заір Ісакавіч Азгур|З. Азгур]], [[Андрэй Ануфрыевіч Бембель|А. Бембель]], [[Аляксей Канстанцінавіч Глебаў|А. Глебаў]], [[Сяргей Іванавіч Селіханаў|С. Селіханаў]]), рэльефы на [[Курган Славы Савецкай Арміі — вызваліцельніцы Беларусі|Кургане Славы]], у комплексах [[Брэсцкая крэпасць|Брэсцкая крэпасць-герой]] ([[Андрэй Ануфрыевіч Бембель|А. Бембель]], [[А. Кібальнікаў]]), [[Хатынь]] ([[Сяргей Іванавіч Селіханаў|С. Селіханаў]]). У Мінску створаны помнікі [[Янка Купала|Я. Купалу]] ([[Анатоль Аляксандравіч Анікейчык|А. Анікейчык]], [[Леў Мікалаевіч Гумілеўскі|Л. Гумілеўскі]], [[Андрэй Міхайлавіч Заспіцкі|А. 3аспіцкі]]), [[Якуб Колас|Я. Коласу]] ([[Заір Ісакавіч Азгур|З. Азгур]]), а ў [[Горад Полацк|Полацку]] — [[Францыск Скарына|Ф. Скарыне]] ([[Аляксей Канстанцінавіч Глебаў|А. Глебаў]]) і інш.
 
{{зноскі}}
 
== Спасылкі ==
{{CommonscatCommons|Category:Art of Belarus}}
 
[[Катэгорыя:Выяўленчае мастацтва Беларусі|*]]