Дзяды: Розніца паміж версіямі

98 байтаў дададзена ,  9 гадоў таму
др
Глядзі таксма
[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
(ілюстрацыя)
др (Глядзі таксма)
'''Дзяды''' — свята беларускага народнага календара, звязанае з памінаннем продкаў («дзядоў»). У славянскай міфалогіі «дзядамі» таксама называюць душы продкаў. У Беларусі Дзяды адзначаюцца некалькі разоў на год: масленічныя, радаўніцкія, траецкія (духаўскія), пятроўскія, змітраўскія. Галоўныя — Восеньскія Дзяды (3мітраўскія, Вялікія, Асяніны, Тоўстая вячэра, Хаўтуры), яны адзначаюцца ў [[лістапад]]зе, але ў розных рэгіёнах у розныя дні (Міхайлаўскія Дзяды, Піліпаўскія Дзяды, 3мітраўскія Дзяды і інш.). У цэнтры абраду — вячэра ў памяць памерлых сваякоў. Рытуал Дзяды у найбольш архаічнай форме захаваўся толькі ў беларусаў.
 
== Беларускія звычаі ==
У гэты дзень усе хатнія мыліся ў [[лазня|лазні]] і пакідалі крыху вады і венік для Дзядоў. Не шкадуючы прыпасаў, гатавалі вячэру. Продкаў трэба было добра пачаставаць, а потым і павесяліць, іначай, як лічылася, яны нашлюць неўраджай і розныя няшчасці. У некаторых мясцінах на рытуал запрашалі гасцей (звычайна сваякоў, суседзяў, а часам і жабракоў). Перад тым як сесці вячэраць, гаспадар тры разы абыходзіў са свечкай стол, адчынялі вокны і дзверы і клікалі па імёнах продкаў.
 
== Стаўроўскія Дзяды ==<!--Не мяняйце назву, на яе ідзе перасылка!-->
У літаратуры сустракана тры меркавання адносна часу адзначэння Стаўроўскіх Дзядоў і розныя іх назвы — Траецкія (перад святам Тройцы, Сёмухай), Уздвіжанскія Дзяды (перад святам Уздвіжання Крыжа), а таксама атаясненне з Дзмітрыеўскай суботай (т.б. і з восеньскімі, галоўнымі Дзядамі).
 
== Глядзі таксма ==
* [[Радаўніца]]
 
== Літаратура ==