Розніца паміж версіямі "Туманнасць"

Аб’ём не змяніўся ,  8 гадоў таму
(крыніца — be-x-old:Туманнасьць)
 
Першапачаткова туманнасцямі ў [[астраномія|астраноміі]] лічылі любыя нерухомыя і працяглыя (дыфузныя) прамяністыя [[астранамічны аб'ект|астранамічныя аб'екты]], у тым ліку [[зорнае скопішча|зорныя скопішчы]] або [[галактыкі]] па-за [[Млечны Шлях|Млечным Шляхам]], якія не было магчыма размеркаваць па [[зорка]]х. Некаторыя прыклады падобнага выкарыстання захаваліся да нашага часу. Напрыклад, [[Галактыка Андрамеды|Галактыку Андрамеды]] часам называюць «Туманнасцю Андрамеды».
 
У [[1787]] годзе [[Шарль Месье]], які актыўна займаўся пошукам [[камета|камет]], склаў каталог нерухомых дыфузных аб'ектаў, падобных да камет. У [[каталог Месье]] трапілі як, уласна, туманнасці, гэтак і [[галактыка|галактыкі]] (напрыклад, вышэй прыгаданая галактыка Андрамеды — M31) і [[шараваяшаравое зорнаязорнае скопішча|шаравыя зорныя скопішчы]] ([[M13]] — скопішча ў [[сузор'е Геркулес|сузор'і Геркулеса]]).
 
З развіццём астраноміі і павелічэннем разрознення [[тэлескоп]]аў, тлумачэнне тэрміна «туманнасць» удакладнялася: частка «туманнасцей» была ідэнтыфікаваная як [[зорнае скопішча|зорныя скопішчы]], былі выяўленыя цёмныя (паглынальныя) газапылавыя туманнасці, і, нарэшце, у 1920-х гадах, спачатку [[Кнут Лундмарк|Кнуту Лундмарку]], а потым і [[Эдвін Хабл|Эдвіну Хаблу]], атрымалася размеркаваць па зорках перыферыйныя вобласці шэрагу галактык і тым самым вызначыць іх прыроду.