Папуасы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 6:
Назвы "Папуа" і "папуасы" з'явіліся на [[Еўропа|еўрапейскіх]] картах у [[XVI стагоддзе|XVI]] ст. і першапачаткова атаясамляліся з вялікай групай астравоў на ўсходзе сучаснай [[Інданезія|Інданезія]]. Існуе шмат тлумачэнняў этымалогіі гэтых слоў. Мяркуецца, што [[Партугалія|партугальскія]] і [[Іспанія|іспанскія]] мараплаўцы запазычылі іх з твораў [[Пракопій Кесарыйскі|Пракопія з Кесарыі]], дзе ''Παπποα'' - гэта чарнаскурае [[афрыка]]нскае племя, або з [[азія]]цкіх [[мова|моў]], у якіх яны значылі "іншаземны", "кудлаты", "незразумелы, заблытаны" і г. д., або ад імя багатага [[Малукскія астравы|малукскага]] ўладара. Значна пазней (не раней за [[XVIII стагоддзе|XVIII]] ст.) яны сталі выкарыстоўвацца для пазначэння насельніцтва [[востраў Новая Гвінея|Новай Гвінеі]].
 
Папуасы з'яўляюцца прамымі нашчадкамі першых людзей сучаснага тыпу, якія перасеклі [[мора]] і з [[Азія|Азіі]] трапілі ў Новую Гвінею і [[Аўстралія, мацярыккантынент|Аўстралію]]. Некаторыя даследчыкі лічаць, што гэта магло адбыцца каля 60 тыс. гадоў таму. У той час узровень [[акіян]]у быў значна ніжэйшы за сучасны, а Аўстралія і Новая Гвінея ўяўлялі адзіны масіў сушы. Такім чынам, перасяленне ў Новую Гвінею адбылося нават раней, чым людзі сучаснага тыпу з'явіліся ў [[Еўропа|Еўропе]]. [[Генетыка|Генетычныя]] даследаванні паказваюць блізкасць найбольш ізаляваных горных народаў Новай Гвінеі да [[абарыгены Аўстраліі|абарыгенаў Аўстраліі]]. Акрамя таго, выяўлена, што папуасы і [[меланезійцы]] - носьбіты генаў [[дзянісаўскі чалавек|дзянісаўскага чалавека]].
 
[[Археалогія|Археолагі]], што вядуць раскопкі ў [[балота]]х Кук (цэнтральны раён [[Папуа — Новая Гвінея|Папуа — Новай Гвінеі]]), прыйшлі да высновы, што продкі папуасаў — адны з першых на [[Планета Зямля|Зямлі]], хто пачаў займацца [[земляробства]]м. Каля 10 тыс. гадоў таму яны ўжо апрацоўвалі зямлю, стваралі простыя [[ірыгацыя|ірыгацыйныя]] збудаванні для вырошчвання [[Colocasia esculenta|тара]]. 6,5 тыс. гадоў таму ў перадгор'ях Новай Гвінеі ўжо ведалі і іншыя [[сельскагаспадарчыя культуры]] - розныя [[клубень|клубневыя]], [[цукровы трыснёг]] і [[банан]]ы. Апрацоўка зямлі мала адрознівалася ад сучаснай. Мясцовыя жыхары выпальвалі [[луг]]і і стваралі на іх месцы агароды. [[Жывёлагадоўля]] з'явілася значна пазней і ніколі істотнага значэння не мела.