Лошыцкі сядзібна-паркавы комплекс: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др літаратура
др афармленне
Радок 57:
У [[1930-я]] гады на тэрыторыі парку [[НКУС БССР|рэпрэсіўнымі органамі]] [[БССР]] [[Рэпрэсіі ў БССР|праводзіліся расстрэлы]]<ref name="N203">[http://mk.by/2010/11/05/31853/ Картофель называли «лошицким»]//Юлия ПАНКРАТЬЕВА, Газета «Минский курьер» №203 (2042), 4 августа 2010</ref>. Таксама тут, прыкрываючыся шыльдай сельгасінстытута, праходзіла навучанне дыверсійная брыгада беларускіх [[чэкісты|чэкістаў]] і ў суседнюю [[Другая Рэч Паспалітая|Польшчу]] закідваліся "народныя мсціўцы"<ref name="7days" />. [[7 лістапада]] [[2010]] г. у [[Лошыцкі яр|Лошыцкім яры]] ў мемарыяльнага знака на месцы гібелі ахвяр [[сталінізм]]у прайшоў мітынг (традыцыйная акцыя [[КХП-БНФ]] памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій, прысвечаная Дню памяці продкаў «[[Дзяды]]»)<ref>[http://naviny.by/rubrics/society/2010/11/07/ic_news_116_354967/ В Лошицком яре прошел митинг памяти жертв сталинских репрессий]</ref>
 
Падчас [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайны]] ў сядзібе знаходзіліся вярхі [[Нямецкая акупацыя Беларусі 1941-1944|нямецкіх акупацыйных улад]] (глава - мінскі абласны камісар [[У. Фрайтаг]]а). Пасля вайны Лошыцкі парк быў аддадзены пад сельгасугоддзі саўгаса «Лошыца» (займаў 93 га)<ref name="7days" />.
 
У [[1988]] г. Лошыцкі парк быў абвешчаны помнікам гісторыі, культуры і архітэктуры<ref name="7days" />.
Радок 81:
 
[[File:Loszyca Manor Green House.JPG|thumb|Флігель з вежай]]
Флігель з вежай, які складаецца з драўлянага і прыбудаванага мураванага аб’ёмаў, стаіць на старым мураваным фундаменце. На ніжнім паверсе жыла [[чэлядзь]], наверсе кіраўнік маёнтка<ref name="ГККРБ-2009"/>.
 
Дом з флігелем утвараюць параўнаўча вялікі парадны двор, у цэнтры якога ў форме [[эліпс]]а размешчаны пад’язны круг. У параднай частцы выяўлены барочныя элементы: тэрасіраванне склонаў і [[клумба]] з фарміраванымі ў мінулым ліпамі<ref name="ГККРБ-2009"/>.
Радок 96:
[[File:Комплекс бровара ў лошыцкім сядзібна-паркавым комплексе(Менск) 1.jpg|злева|thumb|Бровар]]
[[File:Чырвоны млын.JPG|злева|thumb|Рэшткі млына]]
У канцы [[ХІХ ст.]] на другім беразе Лошыцы пабудаваны [[вінакурня|вінакурны]] комплекс, які ўключае дом-інтэрнат для рабочых і вінакурню мураваны чатырохпавярховы будынак з паўцыркульнымі вокнамі, пабудаваны ў [[1896]] г. На другім баку ўязной дарогі каля берага Лошыцы ўзведзены двухпавярховы мураваны вадзяны млын (дамы прыстасаваны пад жыллё). З другога боку сядзібы, каля [[Свіслач, басейн Дняпра|Свіслачы]], Яўстафіем Любанскім быў узведзены з цэглы другі 12-колавы млын (сцены будынка захаваліся)<ref name="ГККРБ-2009"/>.
 
Сады, былыя гадавальнікі і калекцыі Беларускага аддзела [[Усесаюзны інстытут раслінаводства|Усесаюзнага інстытута раслінаводства]], якому доўгі час належала Лошыца, утвараюць вялікі масіў насаджэнняў (35 га), які прымыкае да гістарычнай сядзібы. З боку [[Вуліца Маякоўскага, Мінск|вул. Маякоўскага]] ён ахоплены мураванай сцяной, пабудаванай у [[1950-я]] гг<ref name="ГККРБ-2009"/>.