Мінскія губернскія маршалкі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
др афармленне, арфаграфія
Радок 22:
Канец існавання дваранскіх суполак і пасад губернскіх маршалкаў у Расійскай імперыі (у тым ліку і Мінскай губерні) быў выкліканы наступствамі [[Першая сусветная вайна|Першай сусветнай вайны]] і [[Лютаўская рэвалюцыя, Расія|Лютаўскай рэвалюцыі]] ў [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]]. У прыватнасці, на тых тэрыторыях літоўска-беларускіх губерняў, якія былі акупаваны ў верасні-кастрычніку [[1915]] войскамі [[Германская імперыя|Германскай імперыі]] ў ходзе [[Першая сусветная вайна|Першай сусветнай вайны]] (1914—1918), дзейнасць дваранскіх суполак была спынена. А ў [[1917]] [[Лютаўская рэвалюцыя, Расія|Лютаўская рэвалюцыя]] ў Расійскай імперыі пазбавіла дваранскія суполкі палітычнага ўплыву. 5 верасня 1917 Міністэрства ўнутраных спраў Часовага Ураду Расійскай дэмакратычнай рэспублікі выдала цыркуляр, у якім паведамляла пра хуткае скасаванне дваранскага саслоўя і ліквідаванне дваранскіх устаноў, хоць Часовы Урад не паспеў гэта зрабіць<ref>''Грыцкевіч, А.'' Беларуская шляхта... С. 15.</ref>.
 
У кастрычніку 1917 у Мінскай губерні быў створаны "Саюз асоб, запісаных у радаводныя кнігі Мінскай губерні" на чале з графам [[Юры Чапскі|Ежы ЭмярыкавічамЭмерыкавічам Чапскім]] (1861—1930). 16 кастрычніка 1917 сход павятовых маршалкаў і павятовых дэпутатаў дваранства Мінскай губерні перадаў "«Саюзу асоб, запісаных у радаводныя кнігі Мінскай губерні"» усю маёмасць, капіталы, архіў і радаводныя кнігі, а таксама будынак Мінскага губернскага дваранскага сходу і дваранскі клуб. Прыбыткі ад маёмасці і капіталаў павінны былі ісці на культурна-асветніцкую і дабрачынную дзейнасць для асоб, запісаных у радаводныя кнігі Мінскай губерні<ref>''Грыцкевіч, А.'' Беларуская шляхта... С. 15.</ref>.
 
Пасля [[Кастрычніцкая рэвалюцыя|Кастрычніцкага перавароту]] і ўсталявання ў [[Горад Санкт-Пецярбург|Петраградзе]] ўлады бальшавікоў, ЦВК і Савет народных дэпутатаў Рабоча-Сялянскага ўраду сваім дэкрэтам ад 11 (24) лістапада 1917 скасавалі дваранскае саслоўе і дваранскія карпарацыйныя арганізацыі (дваранскія суполкі), а разам з імі і, натуральна, пасады губернскіх маршалкаў (прадвадзіцеляў дваранства) па ўсёй Расійскай імперыі. У Мінску за сто дзён (да пачатку нямецкай ваеннай акупацыі ў лютым 1918) мясцовыя органы савецкай улады на чале з бальшавікамі спынілі дзейнасць дваранскай арганізацыі, але толькі фармальна, бо на большае ў іх не хапіла часу з-за прыходу нямецкіх войск: кіраўнічыя органы дваранскай карпарацыі Мінскай губерні не былі ліквідаваны, а дваранская маёмасць не была канфіскавана. Па гэтай прычыне ў перыяд знаходжання ў Мінскай губерні войск [[Германская імперыя|Германскай імперыі]] (люты — снежань 1918) і польскіх войск арміі [[Юзэф Пілсудскі|Юзафа Пілсудскага]] (чэрвень 1919 — чэрвень 1920) прадвадзіцелі дваранства Мінскай губерні зноў аднавілі сваю дзейнасць<ref>''Грыцкевіч, А.'' Беларуская шляхта... С. 16.</ref>.
 
=== Аднаўленне дзейнасці карпарацыйнай арганізацыі дваранства Мінскай губерні (1918—1920) ===
Так, 16 красавіка 1918 у [[Горад Мінск|Мінску]] дзейнасць дваранскіх устаноў Мінскай губерні была ўзноўлена на сходзе павятовых маршалкаў і павятовых дэпутатаў дваранства на чале [[Міхаіл Мікалаевіч Бурнашаў|Міхаілам Мікалаевічам Бурнашавым]] (1882—1929), [[Барысаўскія павятовыя маршалкі|барысаўскім павятовым маршалкам]] (1915—1918), які быў рускім, літаратарам і тэатральным дзеячам, навукоўцам-археолагам і членам [[Віцебская губернская вучоная архіўная камісія|Віцебскай архіўнай камісіі]] ([[1909]]—[[1919]]), пазней святаром у [[Горад Рыга|Рызе]] (з [[1925]]) [http://www.nlr.ru/nlr_history/persons/info.php?id=1374]. Барысаўскі павятовы маршалак Бурнашаў у красавіку — верасні 1918 стаў выконваць абавязкі мінскага губернскага маршалка. Прагматычная прычына аднаўлення дзейнасці органаў дваранскага кіравання і правядзення выбараў адказных асоб была пісьмова ўказана Бурнашавым нямецкім акупацыйным уладам: спачатку 14 ліпеня 1918 камандзіру ІІІ Рэзервовага корпуса генералу ад інфантэрыі фон Фалькенгейну, камандзіру 10-й арміі. Дваране Мінскай губерні тлумачылі гэта неабходнасцю вядзення спраў дваранскіх апек, дзе знаходзіліся справы і капіталы малалетніх дваран-маянткоўцаў і іншых асоб: выбарныя асобы патрэбны “для«для кіравання і нагляду належачай дваранству нерухомай маёмасці і капітала, складаючаму вялізную каштоўнасць”каштоўнасць», разбору існуючых і могучых узнікнуць маёмасных прэтэнзій да маёнткаў ці капіталаў. І 14 ліпеня 1918 генерал фон Фалькенгейн дазволіў узнавіць дзейнасць дваранскай карпарацыі Мінскай губерні і правядзення сходаў, але толькі ў справах, непасрэдна датычных дваранства. Ніякай палітычнай дзейнасці сходу дваран не было дазволена<ref>''Грыцкевіч, А.'' Беларуская шляхта... С. 16.</ref>.
 
І 29 верасня 1918 у [[Горад Мінск|Мінску]] ва ўмовах грамадзянскай вайны на тэрыторыі былой [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]] і нямецкай ваеннай акупацыі Беларусі ў ходзе [[Першая сусветная вайна|Першай сусветнай вайны]] адбыліся надзвычайныя дваранскія выбары па [[Мінская губерня|Мінскай губерні]], дзе ўдзельнічалі асобныя дваране з [[Мінскі павет|Мінскага]], [[Слуцкі павет|Слуцкага]], [[Барысаўскі павет|Барысаўскага]], [[Ігуменскі павет|Ігуменскага]], [[Бабруйскі павет|Бабруйскага]] і [[Навагрудскі павет|Навагрудскага паветаў]] [[Мінская губерня|Мінскай губерні]]. Агульнай колькасцю на сходзе прысутнічала 117 чалавек. Па прычыне ваенных дзеянняў у краіне прадстаўнікі [[Пінскі павет|Пінскага]], [[Мазырскі павет|Мазырскага]] і [[Рэчыцкі павет|Рэчыцкага паветаў]] Мінскай губерні адсутнічалі на сходзе. Былі выбраны новыя кіраўнічыя асобы. Па выніках галасавання мінскім губернскім прадвадзіцелем дваранства быў выбраны граф [[Юры Чапскі|Ежы ЭмярыкавічЭмерыкавіч Чапскі]] (1861—1930), якому ў ходзе балаціроўкі канкурэнцыю складалі іншыя кандыдаты — [[Эдвард Вайніловіч|Эдвард Адамавіч Вайніловіч]] (1847—1928) і [[Леў Львовіч Ваньковіч]] (1842—1949)<ref>''Грыцкевіч, А.'' Беларуская шляхта... С. 16.</ref>. Акрамя таго, пасля правядзення выбараў дваране звярнуліся да вярхоўнай улады (нямецкага ваеннага камандавання) з просьбай зацвердзіць выбраных асоб на пасады дваранскага кіравання, бо ў адваротным выпадку гэта было б незаконна. Дзейнасць дваранскай арганізацыі Мінскай губерні была зноў спынена ў снежні 1918, пасля адыходу нямецкіх войск і ўзнаўлення савецкай улады ў Мінску.
 
Але пасля заняцця ў жніўні [[1919]] большай часткі тэрыторыі Мінскай губерні польскімі войскамі ў ходзе [[Польска-савецкая вайна|польска-савецкай вайны]] (1919—1920) дваранскія ўстановы Мінскай губерні на чале з графам Ежы Чапскім зноў пачалі дзейнічаць<ref>''Грыцкевіч, А.'' Беларуская шляхта... С. 16.</ref>.
Радок 139:
| цёмнабронзавы мядаль у памяць свячэннага каранавання расійскага імператара Аляксандра ІІІ (1885), [[ордэн Святога Станіслава]] 3 ступені (1890), [[ордэн Святой Ганны]] 3 ступені (1893), срэбны мядаль у памяць царавання імператара Аляксандра ІІІ (1897), цёмнабронзавы мядаль за працу па першым усеагульным перапісу народанасельніцтва Расійскай імперыі (1897), [[ордэн Бухарскай Залатой зоркі]] 1 ступені, знак адрознення "24 лістапада 1866 года" за пазямельнае ўладкаванне былых дзяржаўных сялян (1898), [[ордэн Святога Уладзіміра]] 4 ступені (1899), знак і мядаль Чырвонага крыжа Расійскага таварыства Чырвонага крыжа (1907), [[ордэн Святога Станіслава]] 1 ступені (1907), [[ордэн Святой Ганны]] 1 ступені (1910)
|-
| [[Юры Чапскі|Ежы ЭмярыкавічЭмерыкавіч Чапскі]] (1861—1930)
| 18.09.[[1918]]—[[1920]] (па факту, з перапынкам)
|