Кафедральны касцёл Святога Францішка Ксаверыя: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 67:
У інтэр’еры цэнтральны [[неф]] аддзелены ад бакавых нефаў [[Аркада, архітэктура|аркадамі]] на апорных [[слуп]]ах. Па перыметры цэнтральнага нефа над антаблементам зроблена [[галерэя]] з [[балюстрада]]й. Пры ўваходзе – [[хоры]] з [[арган]]ам. [[Фрэска|Фрэскавы роспіс]] сярэдзіны [[XVIII ст.]] складаецца з 14 сюжэтных кампазіцый, размешчаных у арачных нішах. Цыкл роспісаў фрыза прысвечаны Францішку Ксаверыю; на скляпеннях фігуры чатырох [[евангелісты|евангелістаў]]. Адзіны ансамбль мастацкага аздаблення інтэр’ера фарміруе галоўны, восем кулісных і тры бакавыя [[алтар]]ы, [[амбон]].
[[File:Фарны касцёл (Горадня) 5.jpg|злева|thumb|180пкс|Галоўны алтар]]
[[File:Horadnia 03.jpg|злева|thumb|180пкс|[[Абраз Маці Божай Кангрэгацкай]]]]
 
Галоўны алтар чатырох’ярусны, з мноствам карынфскага ордара калон і пілястраў, раскрапаваны антаблементамі, упрыгожаны накладной разьбой, скульптурнымі выявамі апосталаў, евангелістаў, быў зроблены ў [[1736]] г. з таніраванага пад [[мармур]] дрэва ў стылі позняга барока. Над галоўным алтаром у прэсбітэрыі авальнае [[акно]] паўтарае афармленне светлавога праёма над алтаром [[сабор Святога Пятра|сабора Св. Пятра]] ў [[Рым]]е. Аналагічна вырашаны кулісныя алтары. Адзін з алтароў паўднёвага нефа выкананы ў пачатку [[XIX ст.]]. у стылі [[класіцызм]]у ў тэхніцы [[стука]]. Амбон зроблены ў сярэдзіне [[XVIII ст.]] у стылі [[ракако]]. Яго падтрымлівае [[кансоль]] у выглядзе [[ракавіна|ракавіны]]. [[Балдахін]] дэкарыраваны скульптурамі евангелістаў, [[анёлы|анёлаў]], [[амуры|амураў]], пазалочанай [[разьба|разьбой]]. Рамонты касцёла (пакрыццё даху, пабелка) праводзіліся ў канцы XVIII, сярэдзіне і канцы XIX, пачатку [[XX ст.]] Пад час пажару [[1885]] г. касцёл амаль не быў пашкоджаны.