Розніца паміж версіямі "Плошча Незалежнасці (Мінск)"

няма тлумачэння праўкі
|Commons =Independence square, Minsk
}}{{Іншыя значэнні|Плошча Незалежнасці}}
'''Плошча Незалежнасці''' — цэнтральная і найбуйнейшая [[плошча, архітэктура|плошча]] [[Мінск]]а. Размешчана ў пачатку [[Праспект Незалежнасці, Мінск|праспекта Незалежнасці]].
 
На плошчы размешчаны будынкі [[Дом урада, Мінск|Дома Урада]], Мінгарвыканкама[[Мінгарвыканкам]]а, [[Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт|Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта]], [[Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка|Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта]], гасцініцы «Мінск», [[Галоўпаштамт]]а, кіравання метрапалітэна, а таксама [[Чырвоны касцёл]] і помнік [[У.І. Ленін]]у. У падземнай частцы плошчы размешчаны 3-павярховы [[гандлёвы цэнтр «Сталіца»]] і 4-павярховы паркінг на 500 месцаў.
 
На плошчы змяшчаецца выхад [[Станцыя метро Плошча Леніна, Мінск|станцыі метро «Плошча Леніна»]].
 
== Гісторыя ==
 
Пасля вайны плошча Леніна забудоўвалася па новым генеральным плане Мінска. Ад яе пачыналася галоўная вуліца сталіцы — праспект Сталіна (пазней Ленінскі, Францыска Скарыны, цяпер праспект Незалежнасці). Пры гэтым функцыі галоўнай плошчы сталіцы перайшлі да Цэнтральнай плошчы, на ёй з [[1950-я|50-х]] гадоў праходзілі парады і дэманстрацыі. У [[1960-я|60-х]] гадах плошча Леніна стала ўяўляць сабой прамавугольнік памерамі 450×160 м, вакол плошчы быў арганізаваны кругавы рух аўтатранспарту. На плошчы размяшчаліся аўтастаянка і сквер. З [[1984]] г., з пачаткам будаўніцтва на [[Кастрычніцкая плошча, Мінск|Кастрычніцкай плошчы]] [[Палац Рэспублікі ў Мінску|Палаца Рэспублікі]], плошча Леніна зноў стала месцам правядзення дэманстрацый.
 
У [[1991]] г. плошча пачала называцца плошчай Незалежнасці. У [[2002]]—[[2006]] гг. плошча была рэканструявана. Рух аўтатранспарту быў спрамлены, пад зямлёй былі пабудаваны гандлёвы цэнтр «Сталіца» і паркінг. Надземная частка плошчы стала зонай адпачынку са святломузычным [[фантан]]ам.
 
== Літаратура ==
{{Commonscat|Independence square, Minsk}}
* Беларуская энцыклапедыя. Т. 11. – Мн., 2000.
* Республика Беларусь. Т. 5 : энциклопедия. – Мн., 2007.
 
== Спасылкі ==
{{CommonscatCommons|Category:Independence square, Minsk}}
{{Плошчы Мінска}}
{{Славутасці Мінска}}