Ванда Лявіцкая: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Спасылкі: дапаўненне
др removed Category:Асобы using HotCat
Радок 1:
[[Image:Lavickaja Vanda.jpg|thumb|170px|Ванда Лявіцкая]]
'''Ванда ЛЯВІЦКАЯ''' (па мужу Лёсік; [[{{ДН|25.|9]].[[|1895]]}}, мяст. [[Радашковічы]], цяпер [[Маладзечанскі раён]] — [[{{ДС|8.|12]].[[|1968]]}}, пас. Татарка, [[Стаўрапольскі край]], [[Расія]]) — беларуская пісьменніца, педагог.
 
Ванда Лявіцкая была адзінай дачкою пісьменніка [[Ядвігін Ш.|Ядвігіна Ш.]] (Антона Лявіцкага). Пасля вышэйшай пачатковай вучэльні ў Радашковічах яна рыхтавалася да экзамэнаў на вясковую настаўніцу, але гэтаму перашкодзілі каталіцкае веравызнанне і пачатак Першай сусветнай вайны. З 1914 года ў [[Мінск]]у, працавала ў «Беларускай кнігарні» і гарадской бібліятэцы імя А. Пушкіна, куды яе рэкамэндавала [[А. Пашкевіч (Цётка)]]. Потым была выхавацелькай і выкладчыцай у беларускіх дзіцячых прытулках і ў Першай мінскай беларускай школе. У 1917 Ванда Лявіцкая стала жонкаю палітыка, навукоўца і пісьменніка [[Язэп Лёсік|Язэпа Лёсіка]]. Таксама займалася літаратурнай творчасцю: друкавала вершы і апавяданні ў [[Наша ніва (1906)|«Нашай Ніве»]], газетах [[Беларусь (1919, Мінск)|«Беларусь»]] і [[Вольная Беларусь (1917)|«Вольная Беларусь»]]. Калі ў 1930-х Лёсіка арыштавалі па справе [[Саюз вызвалення Беларусі, справа|«Саюзу вызвалення Беларусі»]], як толькі сталася магчымым, паехала да высланага мужа, з 1933 дзяліла з ім ссылку. Напісала ўспаміны пра бацьку. Дзеці Лёсікаў — Люцыя, Алеся і Юры — у Беларусь не вярнуліся.
Радок 9:
 
{{DEFAULTSORT:Лявіцкая Ванда}}
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі]]
[[Катэгорыя:Паэты Беларусі]]