Turning Torso: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''HSB Turning Torso''' — небаскроб у Мальмё, Швецыя, размешчаны на шведскім баку праліва Эрэ...'
(Няма розніцы)

Версія ад 10:41, 19 снежня 2012

HSB Turning Torsoнебаскроб у Мальмё, Швецыя, размешчаны на шведскім баку праліва Эрэсунд. Будынак спраектавана іспанскім архітэктарам Сант'яга Калатрава і афіцыйна адкрыта 27 жніўня 2005. Вышыня 54-павярховага будынка складае 190 метраў. Па завяршэнні будаўніцтва ён стаў самым высокім жылым будынкам Скандынавіі і другім па вышыні ў Еўропе пасля 264-метровага будынка Трыумф-Палас ў Маскве. Да пабудовы гэтага гмаха, самым высокім будынкам Мальмё быў 82-метровы будынак Кронпрынц (швед. Kronprinsen).

Прататыпам канструкцыі будынка паслужыла скульптура Сант'яга Калатрава «Twisting Torso» (анг. Закручанае тулава).

Падзеі

18 жніўня 2006 аўстрыйскі скайдайвер Фелікс Баўмгартнер скокнуў з верталёта з парашутам і прызямліўся акурат на верхні паверх будынка Turning Torso. Затым ён саскочыў з будынка уніз на зямлю і ўдала прызямліўся.