Віктар Казько: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 51:
Вопыт ваеннага дзяцінства, які пачаў рэалізоўвацца ў першых творах В. Казько, у найбольш дасканалай форме ўвасобіўся ў яго этапным творы — першай беларускамоўнай аповесці «[[Суд_у_Слабадзе|Суд у Слабадзе]]» (1978). Твор быў адразу заўважаны і адзначаны крытыкамі, перадусім — Янкам Брылём, які даў яму высокую ацэнку ў рэцэнзіі «Ён строгі да праўды».
 
Крытык Наталля Ігрунова вызначае сюжэтны лейтматыў твора як «вяртанне» — вяртанне не толькі ў дзяцінства, але і "дамоў, на радзіму: «Я прыехаў, каб стаць сваім…» Матыў вяртання мае паралель у біяграфіі самога аўтара: у сібірскі перыяд жыцця ён працаваў у геолагаразведцы, на шахце, у журналістыцы (у газетах «Комсомолец Кузбасса», «Красная Шорня»), завочна скончыў [[Літаратурны інстытут імя А. М. Горкага]] ў Маскве. Вярнуўшыся на Беларусь у 1971 г., зноў працаваў у журналістыцы (у газетах «Чырвоная змена», «Советская Белоруссия», часопісе «Неман»), сакратаром Саюза пісьменнікаў Беларусі, рэдактарам на кінастудыі «Беларусьфільм».
 
Вярнуўшыся на новым вітку творчасці да тэмы ваеннага дзя-цінства, пісьменнік захаваў і ўзмацніў у «Судзе ў Слабадзе» ранейшыя сюжэтныя матывы (сіроцтва, дзетдомаўскае быццё, памяць-выбух, маральны суд над былым, спробы катарсісу). Менавіта гэты твор ставіць прозу В. Казько ў агульны кантэкст беларускай «ваеннай» прозы і — вузейшы — кантэкст прозы аўтараў — «дзяцей вайны», такіх, як М. Стральцоў, В. Адамчык, I. Чыгрынаў, Б. Сачанка, І. Пташнікаў. Праўда, сам пісьменнік у адным з інтэрв'ю адмаўляў сваю прыналежнасць да аўтарства «ваеннай прозы» на той падставе, што вайна паказваецца ў яго творах рэтраспектыўна, згодна з аналітычнай кампазіцыяй.