Грушаўка (прадмесце): Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(Няма розніцы)

Версія ад 12:56, 19 снежня 2012

Грушаўка, Грушаўскае прадмесце — гістарычны раён Мінска, размешчаны ў заходняй частцы горада.

Воданапорная вежа Грушаўскай лякарні

На паўднёвым захадзе ад Грушаўкі размяшчаецца Пятроўшчына, на паўночным захадзе — Мядзведжына, на паўночным усходзе — Пляшчанка, на ўсходзе — прадмесце Добрыя Мыслі.[1][2]

У сучаснай тэрміналогіі гістарычная Грушаўка — гэта раён вакол перпендыкулярнага перасячэння вуліц Грушаўскай і Шчорса (вул. Разінская, Дзекабрыстаў, Лермантаўская, Рамізніцкая і інш.).[3]

Гісторыя

Прадмесце ўзнікла побач з вагонарамонтнымі майстэрнямі Маскоўска-Брэсцкай чыгункі. У ім сяліліся пераважна працоўныя-чыгуначнікі.[4]

У пачатку XX ст. Грушаўка ўваходзіла ў чацвертую паліцэйскую частку горада. Праз прадмесце праходзілі Грушаўская, Іосіфаўская (цяпер Разінская) і Пакгаўзная (Хмялеўскага), Кандуктарская (Чыгуначная), Жандарская (Пуцейская), Дабравешчанская (Аўтадораўская) вуліцы.[1][5][6]. У гэты час уласна Грушаўская вуліца — «ад вул. Дзяменцеўскай (цяпер вул. Дзяржынскага) да вёскі Петраўшчызна» — налічвала 65 будынкаў.[3]

Старыя адрасы

  • Дабравешчанская. Чыгуначная бальніца. Пабудаваная ў 19121914 роках каля Брэсцкага вакзала. Складалася з галоўнага і пяці дапаможных будынкаў. На тэрыторыі больнічнага комплексу стаяла вышынная воданапорная вежа. У перыяд Першай Сусветнай вайны ў будынку лякарні размяшчаўся ваенны шпіталь. Амаль усе пабудовы захаваліся, і цяпер выкарыстоўваюцца як філіял новай чыгуначнай лякарні (Аўтадораўская, 3).[7]

Воданапорная вежа

Воданапорная вежа на тэрыторыі былога больнічнага комплексу была пабудаваная напачатку ХХ ст. і з'яўляецца адзіным інжынерным збудаваннем гэтага часу, якое захавалася да нашых дзён.[8]

Вежа пабудаваная ў неагатычным стылі з чырвонай цэглы са складанай кладкай. Ваду з вежы спажывалі карпусы чыгуначнай больніцы, на тэрыторыі якой яна размяшчалася, чыгуначная станцыя, а таксама паравознае дэпо.

Сучаснасць

Назва Грушаўка замацавана за прадмесцем і ў цяперашні час, сваю дарэвалюцыную назву зберагла Грушаўская вуліца. У 2012 годзе адкрыта аднайменную станцыю Першай лініі Мінскага метрапалітэна.

Зноскі

  1. а б «План губернского города Минска (1903)» з выпраўленнямі і дадаткамі І. Сацукевіча // Гісторыя Мінска. 1-е выданне. Мінск. БелЭн. 2006. C. 196—197
  2. «Формирование территории г. Минска (1800 — 2004)» // Гісторыя Мінска. 1-е выданне. Мінск. БелЭн. 2006. C. 550—551
  3. а б Ростислав Боровой. Минские пригороды XVI — начала XX века // Архитектура и строительство. — 2008. — № 11. — С. 46—50.
  4. Гісторыя Мінска. 1-е выданне. Мінск. БелЭн. 2006. С. 231
  5. Іван Сацукевіч. Тапанімія вуліцы і плошчаў Мінска ў ХІХ — пачатку ХХ стст. // «Беларускі калегіум», 4 чэрвеня 2008.
  6. План губернского города Минска (1898) // Шыбека З.В., Шыбека С.Ф. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада/ Пер. з рускай мовы М.Віжа; Прадмова С.М. Станюты. — Мн.: Полымя, 1994. [1] асобн. арк. карт.
  7. Шыбека З.В., Шыбека С.Ф. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада/ Пер. з рускай мовы М.Віжа; Прадмова С.М. Станюты. — Мн.: Полымя, 1994. С. 297
  8. Урочище Грушевка // Мінск стары і новы.

Літаратура

Спасылкі