Ганна Сяргееўна Хітрык: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др Чаховіч Уладзіслаў перанёс старонку Ганна Хітрык у Ганна Сяргееўна Хітрык
Радок 18:
Ганна нарадзілася [[25 чэрвеня]] [[1980]] года. У [[1998]]—[[2001]] гадах вучылася ў [[Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў|Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў]] па спецыяльнасці «акцёрскае мастацтва тэатру лялек». На 3-м курсе рэжысёр [[Аляксандр Гарцуеў]] запрасіў дзяўчыну ў спектакль «Брат мой, Сіман...», пастаўлены на сцэне Купалаўскага тэатру. Так пачалася праца Ганны ў якасці драматычнай актрысы. Цяпер яна адна з самых запатрабаваных мінскіх актрыс, прымае актыўны ўдзел у жыцці тэатра і культурных падзеях горада.
 
З [[2001]] года іграе ў [[Сучасны мастацкі тэатр|Сучасным мастацкім тэатры]], з [[2007]] года ў [[ТэатрБеларускі рэспубліканскі тэатр юнага гледача|Тэатры юнага гледача]].
У [[2005]] годзе Ганна і іншыя акцёры мінскіх тэатраў утварылі музычны гурт «[[Дзецідзяцей]]», дзе яна з’яўляецца вакалісткай. Гурт праіснаваў 5 гадоў і ў чэрвені 2010 года спыніў дзейнасць маючы тры паўнаватых альбомы на сваім рахунку. 2 кастрычніка ў Палацы культуры вэтэранаў адбылася прэзентацыя новага праекту Ганны Хітрык – S*unduk. Гэта першы Ганнін выхад на музычную сцэну пасля прыпынення дзейнасці гурту «[[Дзецідзяцей]]».