Узбуйненне БССР: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 14:
 
Пасля дзяржаўнага перавароту ў [[Польшча|Польшчы]] ў 1926 і пагаршэння адносін з СССР саюзнае кіраўніцтва вырашыла другім узбуйненнем БССР актывізаваць беларускі нацыянальны рух у [[Заходняя Беларусь|Заходняй Беларусі]] і паменшыць падтрымку польскіх улад насельніцтвам. Менавіта таму ініцыятарам другога узбуйнення БССР быў НКЗС СССР, які [[8 верасня]] [[1926]] прыняў пастанову аб неабходнасці настойваць у палітбюро ЦК ВКП(б), каб Гомельскі і Рэчыцкі паветы былі далучаны да БССР. Створаная камісія на чале з Я.Пэтэрсам знайшла на Гомельшчыне ў значнай ступені русіфікаванае насельніцтва. Аднак ЦК КП(б)Б здолеў пераканаць ЦК ВКП(б) аб неабходнасці далучэння Гомельшчыны да БССР. [[4 снежня]] 1926 на аб'яднаным пленуме Гомельскага губернскага і гарадскога камітэтаў КП(б)Б выступіў сакратар ЦК ВКП(б) М.Швернік, які праінфармаваў аб пастанове палітбюро далучыць Гомельскі і Рэчыцкі паветы да БССР. Такім чынам, адбылося другое узбуйненне БССР. У выніку другога узбуйнення тэрыторыя БССР павялічылася на 15 727 км², а насельніцтва — на 649 тыс. чалавек.
 
{{Гісторыя Беларусі 2}}
 
[[Катэгорыя:Гісторыя Беларусі (1918—1939)]]