Лошыцкі сядзібна-паркавы комплекс: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др вікіфікацыя
др →‎Гісторыя: арфаграфія
Радок 46:
Хутчэй за ўсё, на тэрыторыі Лошыцкай сядзібы ў [[X]]—[[XIII стагоддзе|XIII стагоддзях]] знаходзілася велізарнае [[гарадзішча]], якое з часам раздрабнілася на шэраг паселішчаў: Лошыца Вялікая, Лошыца Малая, Лошыца Гарнастаеўская<ref name="7days">[http://7days.belta.by/7days.nsf/last/9F9BEFE72355EDC742256BC30055C4D1?OpenDocument БЕЛАЯ ЛОШАДЬ В ДРЕМУЧЕМ ПАРКЕ]//Александр ФИЛИППОВИЧ, Редакция "7 дней", БЕЛТА</ref>
 
[[Лошыца|Двор Лошыцкі]] вядомы з [[1557]] г. Ад князёў [[Род Талачынскіх|Талачынскіх]] [[маёнтак]] перайшоў ва ўласнасць рода князёў [[Род Друцкіх-Горскіх|Друцкіх-Горскіх]], у вытоках якога стаяў [[полацкі князь]] [[Рагвалод Барысавіч]]. Першае вядомае ўпамінанне рода ў Лошыцы датуецца [[1582]] г. У [[1597]] г. маёнткам валодаў князь [[Фёдар Друцкі-Горскі]]. У [[1640]] г. адбылося аддзяленне Лошыцы ад суседняга [[Новы Двор|Новага Двара]].
 
У 1703 г. маёнтак перайшоў [[Ежы Геранімавіч Прушынскі|Ежы-Антонію Прушынскаму]], пазней да яго сына ад Тэрэзы [[род Ратомскіх|Ратомскай]] — маршалку галоўнага трыбунала [[Юзаф Прушынскі|Юзафу Прушынскаму]] (1709—1790), кавалеру [[ордэн Белага Арла|ордэнаў Белага Арла]] і [[ордэн Святога Станіслава|Св. Станіслава]]. З яго імем звязана фарміраванне барочнай сядзібы другой паловы [[XVIII ст.]] У гэты час Лошыца вядома па інвентарах [[1772]], [[1777]], [[1785]] гг. У [[1779]] г. уладанні былі падзелены паміж сынамі Юзафа (1709—1790): маёнтак [[Лошыца]] разам з [[Фальварк|фальваркам]] [[Весялоўка]] пад [[Мінск]]ам адыйшлаадышоў малодшаму (шостаму) сыну [[Казімір Прушынскі|Казімір]]у; [[Новы Двор]] і [[Трасцянец]] дасталіся [[Антоній Прушынскі|Антонію]]; [[Каралішчавічы]] — [[староста мінскі|старосце мінскаму]] [[Станіслаў Юзафавіч Прушынскі|Станіславу]] (1753—1800). Лошыцкі маёнтак ад Казіміра атрымаў у спадчыну сын Антонія — [[Станілаў Ксаверый Антонавіч Прушынскі|Станіслаў-Ксаверый]] (пам.1807), пасля смерці якога ўладальніцай стала яго жонка Ганна з [[род Сямашкаў|роду Сямашкаў]]. Затым маёнткам валодалі іх сын [[Ірэній Станіслававіч Прушынскі|Ірэній]], які памёр маладым, а пасля брат апошняга — [[Яўстах Станіслававіч Прушынскі]] (1797—1877), [[прадвадзiцелі (маршалкі) дваранства Мінскай губерні|мінскі губернскі маршалак]] (1863—1877)<ref name="locator">[http://locator.by/places/98282/link Лошыцкі сядзібна-паркавы комплекс]</ref>.
[[Выява:View of Łošyca, J. Pieška.jpg|thumb|300px|Лошыца на акварэлі [[Юзаф Пешка|Ю. Пешкі]], пач. [[19 стагоддзе|XIX ст.]]]]