Артылерыя: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 7:
Само слова ''артылерыя'' у сучасным кантэксце пачало выкарыстоўвацца ў [[Сярэднявечча|Сярэднявеччы]]. Паходзіць яно з старафранцуcкага ''«atellier»'', што значыць ''«прыводзіць у парадак»'' і ''«attillement»'', што перакладаецца як ''«абсталяванне»''. У [[13 стагоддзе|13 стагоддзі]] артылерыстам называлі любога майстра, што меў дачыненне да будоўлі ваеннага абсталявання, і наступныя ''250'' гадоў артылерыяй называлі ўсю зброю. Старыя механізмы кшталту [[трэбушэ]], [[анагр]]а, [[катапульта|катапульты]] і [[баліста|балісты]] таксама называюцца ''артылерыяй'', але ўпершыню сапраўдная ''артылерыя'' ([[порах|парахавая]]) узгадваецца [[28 студзеня]] [[1132]], калі генерал [[Хан Шыжонг]] з [[дынастыя Сонг|дынастыі Сонг]] выкарыстаў зброю, падобную да [[гармата]]ў падчас захопу гораду ў [[Фуджань|Фуджані]]. Зброя такога кшалту дайшла да [[Еўропа|Еўропы]] ў [[13 стагоддзе|13 стагоддзі]], але ў вельмі абмежаванай колькасці і не атрымалі шырокага распаўсюджання. Гэта былі гладкаствольныя [[жалеза|жалезныя]] ці [[медзь|медныя]] трубкі, што стралялі [[жалеза|жалезнымі]] і каменнымі ядрамі, або вялікімі [[страла|стрэламі]], або нават прыгаршчамі аскепкаў, што трапляліся пад руку. Падчас [[Стогадовая вайна|Стогадовай вайны]] гэткая зброя стала звыклай і пачала выкарыстоўвацца, як пазней [[бамбарда]] і [[гармата]].
 
''[[Бамбарда|Бамбарды]]'' былі масіўнай гладкаствольнай зброяй і мелі шмат недахопаў, як то: немабільнасць, неўніфікаванасць (кожная бамбарда была індывідуяльнай) і ненадзейнасць. [[Бамбарда|Бамбарды]] выкарыстоўваліся пераважна падчас [[аблога|аблог]]ў (напрыклад пры [[аблога Канстанцінопаля, 1453|аблозе]] [[Канстанцінопаль|КанстанцінопалюКанстанцінопаля]] ў [[1453]] выкарыстоўвалася [[бамбарда]] вагай ''19'' тон з камандай у ''200'' чалавек і ''16'' быкоў. Яна магла рабіць толькі ''7'' стрэлаў за дзень).
 
Слова ''«[[гармата]]»'' упершыню выкарыстоўваецца ў [[15 стагоддзе|15 стагоддзі]]. Так называлі аднаствольную палявую зброю, што была пастаўленая на [[кола|колы]] і перасоўвалася пры дапамозе цяглавых жывёлаў. Гэта надало ''артылерыі'' мабільнасць і дало ёй мажлівасць падтрымліваць войска ў паходзе, а не толькі падчас аблогаўаблог. Памяншэнню памераў [[гармата|гарматы]] абавязаны новым тэхналогіям у апрацоўцы [[жалеза]] і вырабе [[порах]]у. Першая мабільная гармата ўзгадваецца дзякуючы [[Ян Жыжка|Яну Жыжку]], што ўпершыню выкарыстаў падчас [[Гусіцкія войны|Гусіцкіх войнаў]] у [[Багемія|Багеміі]] ([[1418]]—[[1424]]) валоў для перасоўвання [[гармата|гарматы]].
 
У [[17 стагоддзе|17 стагоддзі]] былі распрацаваны [[ладунак|ладункі]] і [[снарад]]ы, а таксама пачалося развіццё [[говітцар]]аў, [[марціра]]ў і карабельнай артылерыі.