Артылерыя: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 11:
Слова ''«[[гармата]]»'' упершыню выкарыстоўваецца ў [[15 стагоддзе|15 стагоддзі]]. Так называлі аднаствольную палявую зброю, што была пастаўленая на [[кола|колы]] і перасоўвалася пры дапамозе цяглавых жывёлаў. Гэта надало ''артылерыі'' мабільнасць і дало ёй мажлівасць падтрымліваць войска ў паходзе, а не толькі падчас аблог. Памяншэнню памераў [[гармата|гарматы]] абавязаны новым тэхналогіям у апрацоўцы [[жалеза]] і вырабе [[порах]]у. Першая мабільная гармата ўзгадваецца дзякуючы [[Ян Жыжка|Яну Жыжку]], што ўпершыню выкарыстаў падчас [[Гусіцкія войны|Гусіцкіх войнаў]] у [[Багемія|Багеміі]] ([[1418]]—[[1424]]) валоў для перасоўвання [[гармата|гарматы]].
 
У [[17 стагоддзе|17 стагоддзі]] былі распрацаваны [[ладунак|ладункі]] і [[снарад]]ы, а таксама пачалося развіццё [[говітцар]]аў, [[марціра|марцір]]ў і карабельнай артылерыі.
Кніга вядомага вынаходцы [[Казімір Семяновіч|Казіміра Семяновіча]] ''«Artis Magnae Artilleriae pars prima»'' (з [[лаціна|лаціны]] ''«Вялікае мастацтва артылерыі, частка першая»'') была адной з найбольш важкіх публікацый па артылерыі. Больш за два [[стагоддзе|стагоддзі]] яна выкарыстоўвалася ў [[Еўропа|Еўропе]] як базавая інструкцыя па ''артылерыі''.