Людовік Венгерскі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
EmausBot (размовы | уклад)
др r2.7.2+) (робат змяніў: el:Λουδοβίκος Α΄ της Ουγγαρίας
др катэгорыі using AWB
Радок 2:
'''Людовік Венгерскі''', '''Лю́двік I Вялі́кі''' (''Loys'', ''Lajos'', ''Ludwik Węgierski''; {{ДН|5|3|1326}} — {{ДС|11|9|1382}}), кароль венгерскі (Лаяш, з [[1342]]), кароль польскі (Людвік, з [[17.11]].[[1370]]).
 
З французскай [[дынастыя Анжу|дынастыі Анжу]]. Сын караля [[Карл Роберт Анжуйскі|Карла Роберта]] і Эльжбеты, сястры польскага караля [[Казімір III|Казіміра III]], з [[1335]] палітычны саюзнік апошняга, спадкаемца польскага стальца. З [[1340]] дапамагаў Казіміру ў барацьбе за [[Галіцка-Валынскае княства]], праследуючы пры гэтым венгерскія інтарэсы, што выклікала яго сутыкненне з валынскім князем [[Любарт Гедзімінавіч|Любартам]]. У лютым [[1345]] удзельнічаў ў беспаспяховым паходзе крыжакоў у бок [[Горад Трокі|Трокаў]]. Прымаў актыўны ўдзел у паходах Казіміра на [[Валынь]], [[Падляшша]] і [[Берасцейшчына|Берасцейшчыну]] ([[1349]]–[[1351]]), у ходзе якіх венгерскія войскі часова авалодвалі паўднёва-заходнімі землямі [[ВКЛ]]. Асабліва няўдалай для ВКЛ была вайна ў ліпені–жніўні 1351, калі Людвік захапіў у палон Любарта і [[Кейстут|Кейстута]]а. [[15 жніўня]] 1351 прымусіў іх падпісаць дагавор, паводле якога ВКЛ мусіла заплаціць вялікі выкуп, адмаўлялася ад прэтэнзій на Галічыну. Дагавор вядомы з хронікі ананімнага венгерскага манаха-францысканца, удзельніка выправы Людвіка (магчыма, [[Янаш Кецьі|Янаша Кецьі]]). Кейстут разам з Людвікам адправіўся ў Венгрыю як гарант дагавора і для [[хрышчэнне|хрышчэння]], але здолеў уцячы. У [[1354]] Людвік паранены пры асадзе літоўскай крэпасці [[Бэлз]] на захадзе Валыні. Пасля заняцця польскага стальца ўзнавіў войны з ВКЛ (1372–[[1377]]), у выніку якіх Бэлз і [[Холм]] далучаныя да Галічыны (якая пры Людвіку часова ўвайшла ў склад Венгрыі, што выклікала незадавальненне польскіх феадалаў), а Любарт, як і падольскія князі [[Аляксандр Карыятавіч|Аляксандр]] і [[Барыс Карыятавіч|Барыс]] [[Род Карыятавічаў|Карыятавічы]] і ратненскі князь [[Фёдар Альгердавіч]] (якому належаў і [[Кобрын]] з акругай) былі вымушаны прызнаць сюзэрэнітэт Венгрыі. Некалькі разоў высоўваў праекты хрысціянізацыі Літвы. Ініцыяваў стварэнне [[Луцкая каталіцкая епархія|Луцкай каталіцкай епархіі]] ([[1375]]), юрысдыкцыя якой ахоплівала і паўднёва-заходнія землі сучаснай [[Беларусь|Беларусі]], на якія пазней, у [[14 ст.|14]] – [[18 ст.]], пашыраліся венгерскія экспансіянісцкія планы (глядзіце [[Радноцкі дагавор, 1656|Радноцкі дагавор]] (1656))
 
Праўленне Людвіка супала з “залатым векам” еўрапейскага рыцарства, да пашырэння ідэялогіі і эстэтыкі якога ў [[Цэнтральная Еўропа|Цэнтральнай]] і [[Усходняя Еўропа|Усходняй]] [[Еўропа|Еўропе]] ён істотна прычыніўся. Празваны венгерскімі гісторыкамі Вялікім за значнае пашырэнне межаў каралеўства, якое пры ім зазнала росквіт эканомікі і культуры: адкрыты першы універсітэт у горадзе [[Горад Печ, Венгрыя|Печ]], пачаў чаканіцца залаты дукат, які ў 14 – [[16 ст.]] адыгрываў ролю рэгіянальнай залатой валюты Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, у тым ліку ВКЛ (“золотой вгорский”). У [[1374]] выдаў першы [[Кошыцкі прывілей|агульнапольскі (Кошыцкі) прывілей]], паводле якога [[шляхта|шляхце]] гарантаваўся ўзровень імунітэту, якім дагэтуль карысталіся толькі вышэйшыя феадалы (асабістая недатыкальнасць, сімвалічныя падаткі на карысць дзяржаўнага скарбу і інш.), што паклала пачатак стварэнню асаблівага дзяржаўнага лада Польшчы, а ў будучым і ВКЛ. Пасля смерці Людвіка польскай каралевай была абрана яго дачка [[Ядвіга Анжуйская|Ядвіга]].
Радок 12:
 
{{Манархі Польшчы}}
 
[[Катэгорыя:Каралі венгерскія]]
[[Катэгорыя:Каралі польскія]]
[[Катэгорыя:Дынастыя Анжу]]
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся 5 сакавіка]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1326 годзе]]
[[Катэгорыя:Памерлі 11 верасня]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1382 годзе]]
 
{{Link FA|hu}}
 
{{Normdaten
Радок 34 ⟶ 23:
}}
 
[[Катэгорыя:Каралі венгерскія]]
[[Катэгорыя:Каралі польскія]]
[[Катэгорыя:Дынастыя Анжу]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся 5 сакавіка]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1326 годзе]]
[[Катэгорыя:АсобыПамерлі 11 верасня]]
[[Катэгорыя:Памерлі 11ў верасня1382 годзе]]
 
{{Link FA|hu}}
[[be-x-old:Людвік I Вялікі]]
[[bg:Лайош I Велики]]