Абрам Маркавіч Бразер: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Спасылкі: катэгорыя using AWB
вікіфікацыя
Радок 30:
Па вяртанні ў Расію пасяліўся ў [[Петраград]]зе (1916—1918), прыняў удзел у выставе аб'яднання «Свет мастацтва» ў 1916 годзе. З 1918 года жыў у [[Віцебск]]у, дзе граў прыкметную ролю ў мастацкім жыцці горада — выкладаў у толькі што адкрытай Вышэйшай школе мастацтваў, займаўся арганізацыяй выстаў, дыспутаў на тэмы сучаснага мастацтва, камплектацыяй Віцебскага музея сучаснага мастацтва, ствараў эскізы для святочных упрыгожванняў горада.
 
Аўтар помніка швейцарскаму педагогу [[Іаган Генрых Песталоці|І. Г. Песталоці]] ў Віцебску (1920, разбураны падчас бамбаванняў). З 1922 года выкладаў у [[Віцебскае народнае мастацкае вучылішча|Віцебскім мастацка-практычным інстытуце]], аформіў спектаклі Яўрэйскага тэатра ў Віцебску. З [[1923]] года жыў у Мінску, уваходзіў ва Усебеларускае аб'яднанне мастакоў і Рэвалюцыйную арганізацыю мастакоў Беларусі, пісаў артыкулы на тэмы выяўленчага мастацтва ў мясцовай прэсе.
 
Вялікая персанальная выстава Бразера адкрылася ў чэрвені 1941 года за некалькі дзён да пачатку [[Вялікая Айчынная вайна 1941-1945|Вялікай Айчыннай вайны]]. Усе працы мастака ў гэтай выставе былі знішчаны немцамі пасля захопу горада, а сам мастак з сям'ёй у сакавіку 1942 года расстраляны ў мінскім[[Мінскае гета|Мінскім гета]].
 
Ацалелыя працы Бразера (партрэт [[Іегуда Пэн|Ю. М. Пэна]], 1921; бюст [[Саламон Міхоэлс|С. М. Міхоэлса]], 1926 і іншыя) захоўваюцца ў [[Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь|Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь]] ў Мінску. 2 ліпеня 1999 года ў Беларусі быў выпушчаны набор з чатырох [[Паштовая марка|паштовых марак]], прысвечаных Віцебскай школе мастацтваў, на адной з іх намаляваны партрэт заснавальніка школы Юдаля Пэна працы Абрама Бразера.
 
{|class="graytable" style="text-align:center"