Розніца паміж версіямі "Анатоль Восіпавіч Бонч-Асмалоўскі"

др
катэгорыі using AWB
др (clean up using AWB (7893))
др (катэгорыі using AWB)
 
[[File:Bonch-Asmaloyski AV.jpg|thumb|left]]
Пасля Маскоўскага ліцэя ў [[1875]] паступіў у Інстытут інжынераў шляхоў зносін. У [[1876]] перайшоў на юрыдычны, а затым на прыродазнаўчы факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта. Стаў прыхільнікам арганізацыі [[народнікі|народнікаў]] «Зямля і воля», распаўсюджваў сярод студэнтаў нелегальныя выданні. У [[1879]] увайшоў у гурток «Маладыя землявольцы», які пасля расколу ў жн. [[1879]] «Зямлі і волі» далучыўся да арганізацыі «[[Чорны перадзел]]». У ліст. [[1879]] арыштаваны за ўдзел у студэнцкіх хваляваннях; пазбаўлены права вучыцца ў ВНУ і высланы ў бацькоўскі маёнтак [[Блонь]] Ігуменскага павета (цяпер [[Пухавіцкі раён]]). У [[1880]] садзейнічаў арганізацыі друкарні «Чорнага перадзелу». Арыштаваны ў крас. [[1882]], зняволены ў Мінскай турме на працягу 5 месяцаў. Разам з жонкай [[Варвара Бонч-Асмалоўская|Варварай]] і пры ўдзеле [[А. Я. Багдановіч]]а арганізаваў у Блоні сялянскі гурток самаадукацыі. Арыштаваны ў крас. [[1886]] у [[Канатоп]]е Чарнігаўѓскай губ., дзе быў па справах нелегальнай друкарні. Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў Рабочай партыі паліт. вызвалення Расіі (канец 1890-х г.). Арыштаваны ў [[1901]] разам з сынам [[Іван Бонч-Асмалоўскі|Іванам]] і сасланы ва [[Сібір|Усх. Сібір]]. У [[1904]] вярнуўся па амністыі і ўвайшоў у партыю [[эсэры|эсэраў]], у 1905 кааптаваны ў ЦК. Удзельнік рэвалюцыі 1905-07. У крас. [[1908]] арыштаваны, у лют. [[1910]] аддадзены пад суд. У [[1911]] апраўданы, але ў [[1912]] зноў арыштаваны і прыгавораны да 8 месяцаў зняволення. У час [[Першая сусветная вайна|1-й сусветнай вайны]] ў эвакуацыі, працаваў у арганізацыях дапамогі бежанцам-беларусам. Дэлегат [[Першы Усебеларускі з'езд |1-га Усебеларускага з'езда]] ([[1917]]). З [[1918]] у [[Мінск]]у, удзельнічаў у кааператыўным руху. У час акупацыі Беларусі польскімі войскамі на нелегальным становішчы. З [[1926]] у Маскве, член Усесаюзнага таварыства паліткатаржан і ссыльнапасяленцаў. Пісаў успаміны.
 
Бацька [[Радзівон Анатолевіч Бонч-Асмалоўскі|Радзівона Бонч-Асмалоўскага]].
== Крыніца ==
* {{Крыніцы/Маракоў|РЛ|1|0|РЛ1-3|РЛ1-3}}
 
{{DEFAULTSORT:Бонч-Асмалоўскі Анатоль Восіпавіч}}
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Род Бонч-Асмалоўскіх]]
 
64 554

праўкі