Высокае: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Вядомыя асобы: дапаўненне
паводле be-x-old:Высокае
Радок 71:
 
{{змест злева}}
 
== Гісторыя ==
Першыя пісьмовыя згадкі пра паселішча пад назвай ''Высокі [[замак|Горад]]'' з'яўляюцца ў [[14 стагоддзе|XIV ст.]], у сувязі з тым, што яго наведваў [[Спіс вялікіх князёў літоўскіх|вялікі князь]] [[Гедзімін]].
Упершыню згадваецца ў [[14 стагоддзе|XIV ст.]] пад назвай '''Высокі Горад'''. У 1494 г. горад атрымаў [[магдэбургскае права]] і герб. Належаў Хлявіцкім, Войнам, [[Сапегі|Сапегам]], Патоцкім. Сапегі пабудавалі Высоцкі замак, які моцна пацярпеў падчас вайны Расіі з Рэччу Паспалітай (1654—1667) і [[Паўночная вайна, 1700-1721|Паўночнай вайны]] (1700—1721). У XVI-XVIII ст. — цэнтр дывановага і палатнянага ткацтва. З 1671 г. ў Высокім штогод праводзіўся кірмаш. У 1773—1785 гг. каля Высокага пабудаваны манастыр, пры якім дзейнічаў шпіталь. У 1794—1797 гг. існаваў водны шлях з Высокага ў [[Гданьск]]. З 1795 г. — ў складзе Прусіі, з 1807 г. — ў складзе Расійскай імперыі, з 1921 г. — ў Польшчы, з 1939 г. — ў [[БССР]].
 
У [[1494]] [[Спіс вялікіх князёў літоўскіх|вялікі князь]] [[Аляксандр Ягелончык|Аляксандр]] надаў Высокаму [[Магдэбургскае права]] і герб «''у блакітным полі срэбная дзвухпавярховая, крытая дахоўкай вежа, з двума акенцамі і трыма брамамі''»<ref>[http://knihi.com/hierb/vysok.html Высокае] // {{Крыніцы/Геральдыка беларускіх гарадоў|к}}</ref>. У [[15 стагоддзе|XV ст.]] вялікі князь [[Вітаўт]] фундаваў тут касцёл<ref>[[Валерый Грынявецкі|Валерый Грынявецкі]]. Высокае // {{Крыніцы/ЭВКЛ|1к}} С. 469.</ref>. У [[1511]] вялікі князь [[Жыгімонт Стары]] перадаў Высокае ў пажыццёвае валоданне [[Іван Храптовіч|Івану Храптовічу]]. Цягам [[16 стагоддзе|XVІ ст.]] мясцовасць знаходзілася ва ўладанні Пяткевічаў, Ёдкавічаў, Хлявіцкіх. У гэты час яна зрабілася цэнтрам дывановага і палатнянага ткацтва. У [[1603]] новы ўладальнік Высокага Андрэй Война-Грычынавіч заснаваў тут касцёл Найсв. Тройцы, які меў 44 аршыны даўжыні і 12 — шырыні. Найбольшы касцёльны звон насіў імя святых Пятра і Паўла.
 
З [[1647]] Высокім валодалі [[Сапегі]], якія збудавалі тут [[Высокаўскі замак|замак]]. Фартэцыя значна пацярпела ў [[Вайна 1654—1667 гадоў|Трынаццацігадовую]] ([[1654]]—[[1667]]) і [[Вялікая Паўночная вайна|Вялікую Паўночную вайну]] ([[1700]]—[[1721]]). [[16 снежня]] [[1671]] горада атрымала прывілей на правядзенне [[год|рэгулярных]] кірмашоў, якія цягнуліся 4 тыдні.
 
У [[1748]] замак і палац згарэлі, па чым Сапегі перанеслі сваю рэзідэнцыю ў [[Слонім]]. У [[1772]] у Высокім на месцы касцёла [[15 стагоддзе|XV ст.]] збудавалі капліцу Св. Барбары. У [[1773]]—[[1785]] на паўднёва-ўсходняй ускраіне горада, у мясцовасці Марыямпаль, [[Аляксандр Міхал Сапега]] фундаваў кляштар баніфратаў (добрых братоў). Пры кляштары дзейнічаў шпіталь на 40 ложкаў<ref name="evkl">[[Валерый Грынявецкі|Валерый Грынявецкі]]. Высокае // {{Крыніцы/ЭВКЛ|1к}} С. 470.</ref>. Станам на [[1788]] цагельня, што працавала ў Высокім, давала 22 тыс. цэглы і 8 тыс. дахоўкі ў адзін абпал. Цягам [[1794]]—[[1797]] з ініцыятывы [[Францішак Сапега|Францішка Сапегі]] дзейнічаў водны шлях у [[Гданьск]].
 
У выніку [[Трэці падзел Рэчы Паспалітай|трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай]] ([[1795]]) Высокае апынулася ў складзе [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]]<ref name="evkl"/>, у [[Берасцейскі павет, Расійская імперыя|Берасцейскім павеце]] [[Гродзенская губерня|Гродзенскай губерні]] (паводле іншых звестак да [[1807]] уваходзіла ў склад [[Прусія|Прусіі]]<ref name="ehb">А. С. Барысавец, В. А. Міронаў. Высокае // {{Крыніцы/ЭГБ|2к}} С. 373.</ref>). Статус паселішча панізілі да мястэчка. У [[1816]] поруч з руінамі [[Высокаўскі замак|замка]] ўладальнікі Высокага [[Патоцкія]] ўзвялі палац і пашырылі парк за межы былога замкавага вала (яго плошча вырасла з 30 да больш за 50 га).
 
<center><gallery caption="Даўнія графічныя выявы Высокага" widths=150 heights=150 perrow="4">
Выява:Vysokaje-banifraty.jpg|Кляштар баніфратаў, [[XVIII стагоддзе|XVIII ст.]]
Выява:Vysokaje. Высокае (N. Orda, 1876).jpg|Палац і касцёл. [[Напалеон Орда|Н. Орда]], [[1876]]
Выява:Vysokаje. Высокае (N. Orda, XIX).jpg|Замак Сапегаў. [[Напалеон Орда|Н. Орда]], 2-я пал. [[19 стагоддзе|XIX ст.]]
Выява:Sapieha_Castle_in_Vysokаje,_N._Orda.jpg|Замак Сапегаў. Літаграфія з акварэлі Н. Орды
</gallery></center>
 
[[24 студзеня]] [[1863]] у часы [[паўстанне 1863—1864 гадоў|нацыянальна-вызваленчага паўстання]] аддзел Рамана Рагінскага на пэўны час вызваліў Высокае з-пад расійскай улады. У [[1869]] царскія ўлады збудавалі ў мястэчку мураваную царкву-[[Мураўёўкі|мураўёўку]] Узвышэння Св. Крыжа коштам сродкаў, канфіскаваных у паўстанцаў. Станам на [[1886]] у Высокім меліся аптэка, бальніца, паштовая станцыя, 2 гарбарныя заводы, 3 вадзяныя млыны, 102 крамы і 4 тракціры; [[год|рэгулярна]] праводзілася 15 кірмашоў і 2 базары. На [[1889]] у мястэчку дзейнічалі праваслаўная царква і касцёл, працавалі суконная фабрыка і 4 гарбарні. Паводле вынікаў перапісу ([[1897]]) — 256 двароў, валасная ўправа, царква, касцёл, капліца, сінагога, 4 малітоўныя дамы, мужчынская і жаночая народныя вучэльні, яўрэйская школа, паштовае аддзяленне, лазня, канатны і знічкавы заводы, 4 ветракі, 8 кузняў, 14 абутковых, 13 кравецкіх, 8 сталярных, 4 шорныя майстэрні, 2 маслабойні, 108 дробных крамаў у гандлёвых радах і 13 пры дамах, 2 заезныя двары, 14 піцейных устаноў; кожны чацвер праводзіліся базары, 9 разоў на год кірмашы.
 
Згодна з [[Рыжскі мірны дагавор 1921 года|Рыжскім мірным дагаворам]] ([[1921]]) Высокае апынулася ў складзе міжваеннай [[Польская Рэспубліка, 1918—1939|Польскай Рэспублікі]]. Статус паселішча павысілі да горада. [[20 красавіка]] [[1934]] да яго далучылі населеныя пункты з аднайменнай гміны — 3 прадмесці і двор маёнтку ''Высокае Літоўскае''<ref>[http://isap.sejm.gov.pl/DetailsServlet?id=WDU19340340318 Rozporządzenie Ministra Spraw Wewnętrznych z dnia 18 kwietnia 1934 r. o zmianie granic miasta Wysokiego Litewskiego w powiecie brzeskim, województwie poleskiem, Dz. U. Nr 34, poz. 318]{{ref-pl}}</ref>.
 
У [[1939]] Высокае ўвайшло ў [[БССР]], дзе [[12 кастрычніка]] [[1940]] зрабілася цэнтрам [[Высокаўскі раён|раёна]]. У [[Другая сусветная вайна|Другую сусветную вайну]] з [[23 чэрвеня]] [[1941]] да [[28 ліпеня]] [[1944]] горада знаходзіла пад нямецкай акупацыяй. [[17 красавіка]] [[1962]] паселішча ўвайшло ў склад [[Камянецкі раён|Камянецкага раёна]].
 
<center><gallery caption="Места на старых здымках" widths=150 heights=150 perrow="4">
Выява:Vysokaje, pałac Patockich.jpg|Краявід палаца і парку
Выява:Catholic Church in Vysoka-Litoǔsk.jpg|Касцёл Найсв. Тройцы
Выява:Vysokаje Litoǔskaje. Высокае Літоўскае (XX).jpg|Замкавая брама
Выява:Vysokaje-pałac.jpg|Палац Патоцкіх
</gallery></center>
== Насельніцтва ==
<div style="float:right;margin:0 0.5em 1em;" class="toccolours">
<center><timeline>
ImageSize = width:auto height:180 barincrement:27
PlotArea = left:50 bottom:20 top:15 right:15
TimeAxis = orientation:vertical
AlignBars = late
Colors =
id:linegrey2 value:gray(0.9)
id:linegrey value:gray(0.7)
id:cobar value:rgb(0.0,0.7,0.8)
id:cobar2 value:rgb(0.6,0.9,0.6)
DateFormat = yyyy
Period = from:0 till:6500
ScaleMajor = unit:year increment:1500 start:0 gridcolor:linegrey
ScaleMinor = unit:year increment:300 start:0 gridcolor:linegrey2
PlotData =
color:cobar width:15
bar:1886 from:0 till:2729
bar:1897 from:0 till:3434
bar:1914 from:0 till:3800
bar:1939 from:0 till:6100
bar:1959 from:0 till:2600
bar:1969 from:0 till:3800
bar:1991 from:0 till:5100
bar:2006 from:0 till:5200
bar:2098 from:0 till:5200
TextData=
fontsize:10px pos:(20,195)
text:
</timeline></center>
</div>
* '''[[XIX стагоддзе]]''': [[1830]] — 929 муж., з іх шляхты 3, духоўнага саслоўя 5, мяшчан-іўдзеяў 767, мяшчан-хрысціян і сялян 148, жабракоў 6<ref>{{Крыніцы/Мястэчкі Беларусі, 2010|к}} С. 412.</ref>; [[1886]] — 2729 мяшчан і 284 іншыя жыхары<ref name="ehb"/>; [[1889]] — 3422 чал.<ref>[http://dic.academic.ru/dic.nsf/brokgauz_efron/25024/Высоко Высоко-Литовск] // {{Крыніцы/ЭСБЕ}}</ref>; [[1897]] — 3434 чал.
* '''[[XX стагоддзе]]''': [[1914]] — 3,8 тыс. чал.<ref>[http://gerb.brestobl.com/wysok0.html Высокое (Высокае, Vysokoe)] на [http://gerb.brestobl.com/wysok0.html Гербы Брестской области]</ref>; [[1931]] — 2,8 тыс. чал.<ref>[http://horyzont.narod.ru/encyklopedia_01w.htm Високе] // {{Крыніцы/Энцыклапедыя ўкраіназнаўства|1}}</ref>; [[1939]] — 6,1 тыс. чал.; [[1959]] — 2,6 тыс. чал.; [[1969]] — 3,8 тыс. чал.<ref>[http://dic.academic.ru/dic.nsf/bse/76697/Высокое Высокое] // {{Крыніцы/Вялікая Савецкая Энцыклапедыя (3 выданне)}}</ref>; [[1991]] — 5,1 тыс. чал.<ref name="ehb"/>
* '''[[XXI стагоддзе]]''': [[2006]] — 5,2 тыс. чал.<ref>Высокое // {{Крыніцы/Турыстычная энцыклапедыя Беларусі|к}}</ref>; [[2008]] — 5,2 тыс. чал.
 
=== Адукацыя ===
У Высокім працуюць каледж ПТК СП, сярэдняя і санаторная школы, навучальна-вытворчы камбінат, дашкольная ўстанова.
 
=== Медыцына ===
Медыцынскыя паслугі надае гарадская бальніца.
 
=== Культура ===
Дзейнічаюць дом культуры, 2 бібліятэкі.
 
== Эканоміка ==
Прадпрыемствы харчовай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасці.
{| class="wikitable standard collapsible collapsed" style="border: none; width: 100%; background-color: transparent;"
!Пералік прамысловых прадпрыемстваў Высокага
|-
|
* ААТ «Высокаўскі вытворча-гандлёвы камбінат»
* Замежнае прадпрыемства «Завод фруктовых напояў ВДХ» (распачала працу ў маі [[2008]]; спецыялізуецца на вытворчасці дзіцячага харчавання)
* ААТ «Высокаўскі сыраробны завод»
* ААТ «Высокаўскі кансервавы завод»
* Гандлёвае ўнітарнае прадпрыемства «Высокаўскае»
|}
 
== Турыстычная інфармацыя ==
== Выдатныя мясціны ==
=== Славутасці ===
* Высокаўская Крыжаўзвіжанская царква
* [[Касцёл Найсвяцейшай Тройцы, Высокае|Касцёл Найсвяцейшай Тройцы]], збудаваны на сродкі [[Андрэй Война|Андрэя Войны]]. У касцёле захоўваліся труны з пахаваннямі роду Сапегаў. Будынак атрымаў пашкоджанні ў [[Другая Сусветная вайна|Другую Сусветную вайну]], а пазней яго перабудавалі на спартыўную залю. Касцёл вярнулі каталіцкай царкве ў [[1990]] годзе.
* Высокаўская Варварынская капліца
* Каталіцкая [[капліца Святой Барбары, Высокае|капліца Святой Барбары]], збудаваная ў [[1772]] годзе на высокім беразе ракі [[Пульва|Пульвы]]. У Другую Сусветную вайну выкарыстоўвалася ў якасці крамы. Унутры капліцы роспісы расліннымі арнаментамі і мілітарнымі матывамі.
* Высокаўская сядзіба
* [[Палацавы комплекс Патоцкіх, Высокае|Палацавы комплекс]] [[Патоцкія|Патоцкіх]], збудаваны ў [[1816]]—[[1820]] гадах. Захаваўся ўнутраны інтэр'ер і рэшткі мастацкага аздаблення. Каля палаца знаходзяцца дзве прыбудовы і комплекс гаспадарчых пабудоў. У Другую Сусветную вайну палацавы комплекс выкарыстоўваўся ў якасці сядзібы пагранічнікаў, пазней — у якасці школы і інтэрнату. Цяпер палац пусты і закінуты.
* [[Высокаўскі замак]]
* Пейзажны парк, закладзены ў [[18 стагоддзе|XVIIІ ст.]] На тэрыторыі парку захаваліся рэшткі падмуркаў і земляныя ўмацаванні старога замка Сапегаў (XVII ст.). На прылеглай тэрыторыі збудаваны спартыўны стадыён.
 
Іншыя выдатныя мясціны: яўрэйская школа (XVII—XVIII стст.); капліца прыдарожная (1909); кляштар баніфратаў (1785); могілкі старыя каталіцкія; сінагога; царква Узвышэння Святога Крыжа (1869).
== Вядомыя асобы ==
 
== Галерэя ==
<center><gallery caption="Краявіды Высокага" widths=150 heights=150 perrow="4">
Выява:Vysokaje, brama (4.08.2008).jpg|Замак Сапегаў
Выява:Vysokaje, kaścioł (4.08.2008).jpg|Касцёл Найсв. Тройцы
Выява:Vysokaje, kaplica (4.08.2008).jpg|Капліца Св. Барбары
Выява:Vysokaje, pałac (4.08.2008).jpg|Палац Патоцкіх
Выява:Vysokaje, fligiel (4.08.2008).jpg|Палац, флігель
Выява:Vysokaje, carkva (4.08.2008).jpg|Царква
Выява:Vysokaje. Высокае (08.2008).jpg|Даўняя камяніца
Выява:Vysokaje. Высокае (4.08.2008).jpg|У цэнтры горада
</gallery></center>
 
== Вядомыя асобы ==
* [[Аляксандр Міхал Сапега]] ([[1730]]—[[1793]]) — дзяржаўны дзеяч [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]]
* [[Трафім Назаравіч Ляшук]]
* [[Павел Канстанцінавіч Лыжын]]
 
{{зноскі}}
== У Сеціве ==
 
* [http://kamenets.by/index.php?nma=rn_vysokoe&fla=index Высокае на сайце "Каменец и окрестности"] {{ref-ru}}
== Літаратура ==
* {{Крыніцы/ЭГБ|2}}
* {{Крыніцы/ЭВКЛ|1}}
* {{Крыніцы/Геральдыка беларускіх гарадоў}}
* {{Крыніцы/Мястэчкі Беларусі (2010)}}
* Wysokie Litewskie // {{Крыніцы/Геаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага|14}} S. [http://dir.icm.edu.pl/pl/Slownik_geograficzny/Tom_XIV/134 134]—137.
 
== Спасылкі ==
{{Commons|Category:Vysokaje}}
* [http://www.radzima.org/be/pub/227_m/ м. Высокае] на [[Radzima.org]]
* [http://catholic.by/2/belarus/dioceses/pinsk/101242.html Высокае — парафія Найсвяцейшай Тройцы] на [[Catholic.by]]* [http://kamenets.by/index.php?nma=rn_vysokoe&fla=index Высокае на сайце "Каменец и окрестности"] {{ref-ru}}
 
{{Камянецкі раён}}