Антрапалогія: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
MerlIwBot (размовы | уклад)
Радок 8:
Першапачаткова навука пра чалавецтва і народы развівалася пад назвай [[этналогія]]. Аднак ужо ў 1860-1890-я гг. у [[ЗША]] і [[Вялікабрытанія|Вялікабрытаніі]] дадзеная навука атрымлівае назву антрапалогіі. Прычым у ЗША - гэта культурная антрапалогія, а ў Вялікабрытаніі - сацыяльная антрапалогія.
 
Упершыню курс антрапалогіі быў прачытаны ў [[1871]] г. ва {{нп3|Універсітэт Рачэстара|ўніверсітэце Рачэстара|ru|Рочестерский университет}} (ЗША) і ў [[1884]] г. у [[Оксфардскі ўніверсітэт|Оксфардскім універсітэце]] ў Вялікабрытаніі. Паступова ва ўсім англамоўным свеце замацаваўся падзел антрапалогіі на сацыяльную антрапалогію, з цэнтрам у Вялікабрытаніі і [[культурная антрапалогія|культурную антрапалогію]] з цэнтрам у ЗША. Росквіт і папулярызацыя антрапалогіі звязаны з завяршэннем [[Другая сусветная вайна|Другой сусветнай вайны]]. Гэты тэрмін замацаваўся ў Заходняй Еўропе і ў еўрапейскіх калоніях Афрыцы і Азіі. У былымь [[СССР|Савецкім Саюзе]] і ў цяперашняй [[Расія|Расіі]], а таксама на постсавецкай прасторы, навуку пра народы традыцыйна называлі [[Этнаграфія|этнаграфіяй]]. Антрапалогіяй ж называлі навуку аб біялагічнай разнастайнасці чалавецтва. У 1990-я гг. тэрмін антрапалогія паступова ўводзіцца ў навуковы абарот ў былых сацыялістычных краінах.
 
У Беларусі курс сацыяльна-культурнай антрапалогіі упершыню быў прачытаны ў [[1998]] г. В. П. Церашковіч, які з'яўляецца яго распрацоўшчыкам. У аснову дадзенага курса Церашковіча былі пакладзены стандарты ЗША. У цяперашні час у акадэмічнай традыцыі былога СССР паралельна выкарыстоўваюцца 3 тэрміна: антрапалогія, этналогія і этнаграфія. Да гэтага часу тэрміналагічны дыспут не завершаны.