Амбар: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
арфаграфія
вікіфікацыя
Радок 1:
[[Выява:Klec Stroczycy MV 2008.jpg|250px|thumb|Амбар (клець) у музеі [[Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту|народнай архітэктуры і побыту]]. [[Мінскі раён]], в.вёска Азярцо]]
'''Амбар''' таксама '''''клець''''' ці '''''свірансві́ран''''' — неацяпляльны, халодны сельскагаспадарчы [[будынак]] для захоўвання сялянскага набытку: збожжа, [[Адзенне|адзення]] і іншых рэчаў
 
Знутры амбары падзяляліся на аддзяленні, якія зваліся засекамі ці арудамі (пасекамі).
 
Амбары прызначаліся галоўным чынам для захоўвання запасаў збожжавых і іншых культур. Невялікія па аб'ёме амбары пасля пабудовы замазваліся [[гліна|глінай]] або [[смала|смалой]], пасля чаго заліваліся [[вада|вадой]]. Калі вада не выцякала, высякалі дзверы і ставілі [[дах]], пасля чаго амбар прасушваўся.
 
Па канструкцыі амбары звычайна будаваліся як аднакамерны [[зруб]] па форме блізкі да [[квадрат]]у, які ставіўся на штандары або каменне. Перад уваходам рабіўся насціл з дошак на выпусках бярвенняў ніжніх вянкоў. Так утвараўся драўляны прыклетнік, пераклець або [[галерэя]].
 
У летні перыяд будынак мог выконваць функцыю жытла. Бяднейшыя сяляне замянялі амбар каморай (невялікім адгароджаным памяшканнем у сенцах).
 
== Літаратура ==
* ''Сабаленка, Э. Р., Гуркоў, У. С., Іваноў, У. М., Супрун, Дз. Д.'' Беларускае народнае жыллё. Мн., 1973.
* ''Якімовіч, Ю. А.'' Драўлянае дойлідства беларускага Палесся. Мн., 1978.
* ''Якімовіч Ю. А.'' Свіран // {{кніга|загаловак=Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна|адказны=Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш|месца=Мн.|выдавецтва=БелЭн|год=2002|том=14|старонкі=260|старонак=512|isbn=985-11-0238-5 (Т. 14)|тыраж=10 000}}
 
== Гл. таксама ==
* [[Лямус]]
* [[Скарбніца]]
 
[[Катэгорыя:Драўляная архітэктура]]