Таўстуха: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Таўстуха''', таксама '''Павуціннік ядомы''' (''Cortinarius esculentus'') — ядомы грыб сямейства ''Cortinari...'
(Няма розніцы)

Версія ад 17:37, 25 снежня 2012

Таўстуха, таксама Павуціннік ядомы (Cortinarius esculentus) — ядомы грыб сямейства Cortinariaceae.

Апісанне

Капялюшык дыяметрам 5-12 см, спачатку паўшарападобная, пасля падушкападобная-выпуклая, з загорнутым ўніз краем, сухая, шаўкавістая, няроўна афарбаваная, з бураватымі і жаўтлявымі плямамі.

Мякаць тоўстая, шчыльная, белая, смак прыемны, пах грыбны або слаба выяўлены.

Пласцінкі прырослыя, частыя, шырокія, з няроўнымі краямі, у маладых грыбоў светла-жоўтыя, у спелых глініста-бурыя.

Споравы парашок жоўта-буры, споры памерамі 9-12 × 6-8 мкм, эліпсаідальныя, барадаўчатыя, жоўта-бурыя.