Тафрынальныя: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Тафрынальныя''' (''Taphrinales'') — парадак грыбоў-аскаміцэтаў, уваходзіць у монатыпны клас таф...'
(Няма розніцы)

Версія ад 18:17, 25 снежня 2012

Тафрынальныя (Taphrinales) — парадак грыбоў-аскаміцэтаў, уваходзіць у монатыпны клас тафрынаміцэты (Taphrinomycetes), або архіяскаміцэты (Archiascomycetes Nishida & Sugiy. 1994).

Усе вядомыя прадстаўнікі - паразіты вышэйшых раслін, якія выклікаюць розныя паталагічныя змены: утварэнне галаў і іншых дэфармацый лісця і пабегаў, плямістасць, «вядзьмарскія венікі», паразы пладоў, званыя «кішэнькамі» або «дутымі пладамі» (насенне не развіваецца, у яблыку утвараецца паражніна). Могуць існаваць у міцэліяльнай або дражджавой форме, прычым міцэліяльныя формы з'яўляюцца аблігатнымі біятрофамі і развіваюцца толькі ў тканках пашкоджанай расліны, а тафрынавыя дрожджы вядуць сапратрофны лад жыцця і размножваюцца бясполым спосабам (пачкаванне).