Тахіны: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Тахіны''', '''вожыка-мухі''', '''мухі-скаралёткі''' (''Tachinidae'') — шматлікае паўсюдна распаўсюджа...'
(Няма розніцы)

Версія ад 19:05, 25 снежня 2012

Тахіны, вожыка-мухі, мухі-скаралёткі (Tachinidae) — шматлікае паўсюдна распаўсюджанае сямейства караткавусых двухкрылых насякомых, якое ўключае ў сябе больш чым 8200 вядомых відаў. Лічынкі большасці відаў - унутраныя паразітоіды насякомых.

Апісанне

Даўжыня цела прадстаўнікоў сямейства 3-20 мм. Цела пакрыта шчацінкамі (адсюль другая назва). Форма брушка яйкападобная або конусападобная. Брушка складаецца з 4 кольцаў. Апошні члянок вусікаў сціснуты з бакоў. Імага актыўныя ў сонечнае цёплае надвор'е і часта сустракаюцца на кветках раслін, дзе сілкуюцца нектарам. Для некаторых відаў уласцівы змрочны перыяд актыўнасці.