Парламент Вялікабрытаніі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 34:
З другой паловы XIX ст. ўрад стаў аказваць ўсё больш вызначальнае ўздзеянне на заканадаўчую працэдуру. З 1881 г. ўвайшло ва ўжытак "правіла спешнасці", згодна з якім прэм'ер-міністр мог прапанаваць палаце абшчын абмеркаваць біль па-за ўстаноўленай чарговасці ў сілу асаблівай дзяржаўнай важнасці. Дэпутаты атрымалі права патрабаваць спыненне спрэчак (з 1887г.), і за такую рэзалюцыю абавязкова павінны былі галасаваць. Да гэтага ход спрэчак ніяк не рэгламентаваны, і іх працягласць ыла адвольнай. Казаць дэпутаты парламента маглі толькі без якіх-небудзь запісак. Тады ж ўвайшло ў практыку правіла "гільяціны": на абмеркаванне законапраекта загадзя адводзілася пэўны час, і калі біль не быў абмеркаваны цалкам, не абмеркаваныя часткі ставіліся на галасаванне без далейшых спрэчак.<br />
 
Вяршэнства палаты абшчын было выразна ўстаноўлена ў пачатку XX ст. У 1909 г., палата абшчын прыняла так званы «народны бюджэт», які ўводзіў шматлікія змены падаткаабкладання, нявыгадныя для багатых землеўладальнікаў. Палата лордаў, якая складалась з магутнай зямельнай арыстакратыі, адхіліла гэты бюджэт. Выкарыстоўваючы папулярнасць гэтага бюджэту і непапулярнасць лордаў, у 1910 г. выбары выйграла ліберальная партыя. Выкарыстоўваючы вынікі выбараў, ліберальны прэм'ер-міністр Герберт Генры Асквіт [[Герберт Генри АсквитАсквіт]] прапанаваў парламенцкі закон, які павінен быў абмежаваць паўнамоцтвы палаты лордаў. Калі лорды адмовіліся прыняць гэты закон, Асквит звярнуўся да караля з просьбай стварыць некалькі сотняў ліберальных пэраў, каб размыць большасць кансерватыўнай партыі ў палаце лордаў <ref>[http://www.science-intention.info/doc/tom2.pdf Горботенко, Е. И. Палата лордов британского парламента в 1832 — 1911 гг. / Е. И. Горботенко // Сборник тезисов докладов Республиканской научной конференции студентов и аспирантов Республики Беларусь «НИРС―2011», 18 октября 2011 г., Минск; редколлегия: С. В. Абламейко [и др.]. — Минск: Издательский центр БГУ, 2011. — С. 562.]</ref>. Перад тварам такой пагрозы, палата лордаў прыняла Парламенцкі акт, які дазваляў лордам толькі затрымліваць прыняцце закона на тры сесіі (скарочана да двух сесій ў 1949 г.), пасля чаго ён ўступаў у дзеянне, нягледзячы на іх пярэчанні <ref>[http://ru.wikisource.org/wiki/Парламентский_акт_1911_года Парламентский акт 1911 года // Сборник документов по истории нового времени. Экономическое развитие и внутренняя политика стран Европы и Америки. 1870—1914 / Сост. П. И. Остриков, П. П. Вандель. — М.: Высшая школа, 1989.]</ref>.
 
У другой палове XX ст. былі праведзены далейшыя рэформы парламенту: ў 1958 г. Акт аб пажыццёвых пэрах дазволіў перыядычнае стварэнне пажыццёвых пэраў. У 1960-я, стварэнне спадчынных пэраў было спынена, і з тых часоў амаль усе новыя пэры былі толькі пажыцьцёвымі. Акт аб палаце лордаў 1999 г. адмяніў аўтаматычнае права спадчынных пэраў на месца ў вышэйшай палаце, за выключэннем 92 пэраў.