Рэйк’явік: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 24:
|унутранае дзяленне = 10 раёнаў
|від главы = мэр
|глава = Ён[[Ёўн Гнар]]
|першае згадванне = 874
|ранейшыя імёны =
Радок 61:
}}
'''Рэйк'я́вік'''<ref>У ісландскай мове націск падае на першы склад</ref> ({{lang-is|Reykjavík}} — ''Дымная бухта'') — сталіца і самы буйны горад [[Ісландыя|Ісландыі]].
Насельніцтва — 119 108 жыхароў ([[2011]]), насельніцтва ж «''Вялікага Рэйк'явіка''» (Сталічнага рэгіёна — [[Хёвудборгарсвайдзід]]а) — каля 200 000 чалавек, што складае больш за 60% насельніцтва краіны. Самая паўночная ў свеце сталіца незалежнай дзяржавы (269 км да паўночнага [[палярны круг|палярнага круга]]). Размешчаны на паўднёвым захадзе краіны, на паўднёвым беразе заліва [[Фахсафлоўі]].
 
{{змест злева}}
Радок 69:
[[Image:Reykjavik-downtown-1836-agust-mayer.jpg|thumb|Рэйк'явік у 1836 годзе]]
 
Ісландыя была заселена [[Нарвежцы|нарвежскімі]] і [[Кельты|кельцкімі]] імігрантамі на працягу канца [[IX стагоддзе|IX]] — пачатку [[X стагоддзе|X]] стагоддзяў. Згодна з сярэднявечнай «[[Кніга аб засяленні Ісландыі|Кнігай аб засяленні Ісландыі]]» ({{lang-is|Landnamabók}}), [[Інгальф Арнарсан]], першы ісландскі пасяленец, у [[874]] годзе пабудаваў сваю ферму на паўвостраве, дзе зараз знаходзіцца Рэйк'явік. Месца для пасялення было выбрана згодна з традыцыйным метадам вікінгаў — калі Інгальф упершыню пасля адплыцця з [[Нарвегія|Нарвегіі]] ўбачыў бераг, то кінуў ў ваду два тронныя слупы са сваёй ладдзі і плыў услед за імі да таго моманту, пакуль іх не выкінула на бераг. Сваю назву (Reykjavík — ''Дымная бухта'') месца атрымала з-за слупоў пары, што падымаліся ад гарачых крыніц нау паўвостравенаваколлі.
 
Пасля падпісання ў [[1262]] годзе г. зв. «Старога дагавора» з Нарвегіяй, па якому Ісландыя прызнала вярхоўную ўладу нарвежскіх каралёў (тыя, у сваю чаргу, абавязаліся штогадова адпраўляць у Ісландыю некалькі караблёў са збожжам, лесам і іншымі таварамі), Рэйк'явік становіцца цэнтрам збору даніны і падаткаў, а таксама важным цэнтрам гандлю з Нарвегіяй, [[Англія]]й і [[Ганза]]й. Яшчэ больш адміністрацыйнае і эканамічнае значэнне Рэйк'явіка ўзмацняецца пасля таго, як Ісландыя з [[1397]] года стала ўладаннем [[Данія|Даніі]], паколькі непадалёк ад яго, у [[Бессастадзір]]ы, знаходзілася рэзідэнцыя спачатку нарвежскіх, а затым дацкіх губернатараў.
Радок 75:
У [[1402]]—[[1404]] і [[1494]]—[[1495]] гадах Рэйк'явік, як і амаль уся Ісландыя, перажыў дзве эпідэміі чумы, а ў [[1627]] годзе яго абрабавалі берберскія піраты.
 
Каля сярэдзіны [[XIX]] стагоддзя побач з фермай Рэйк'явік пачаў расці маленькі горад. Гэта адбылося дзякуючы каралеўскаму казначэю [[Скулі Магнусан]]у, вядомаму як «бацька Рэйк'явіка», які заснаваў шарсцяныя майстэрні ў Рейк'явіку ў рамках сваёй дзейнасці па мадэрнізацыі ісландскай эканомікі. Гэта паслужыла штуршком да пачатку развіцця Рэйк'явіка. Акрамя таго, пасля адмены ў [[1786]] годзе Даніяй манаполіі на гандаль у Ісландыі, Рэйк'явік стаў адной з шасці ісландскіх абшчын, што атрымалі эксклюзіўныя правы на знешні гандаль (але толькі з Даніяй), таму 1786 лічыцца годам заснавання горада Рэйк'явіка. У [[1796]] годзе сюды са [[Горад Скалхольт|Скалхольта]] быў афіцыйна перанесены цэнтр біскупства (фактычна ён знаходзіўся тут з 1784 года, пасля таго як рэзідэнцыя біскупа ў Скалхольце была разбураная землятрусам падчас вывяржэння [[Лакі]]), а ў [[1845]] годзе ў Рэйк'явіку была адноўленая дзейнасць [[Альтынг]]а — ісландскага парламента, які з [[930]] па [[1799]] гады збіраўся на Палях тынга ([[Тынгвелір]], Þingvellir) на паўднёвым захадзе Ісландыі. Знаходжанне Альтынга ў Рэйк'явіку фактычна вызначала яго статус сталіцы краіны.
 
З паскарэннем эканамічнага прагрэсу ў [[XX стагоддзе|XX стагоддзі]] рос і Рэйк'явік, але асабліва хуткае развіццё ён атрымаў у другой палове XX стагоддзя. У 1920—1930-я гады ў Рэйк'явіку базіравалася большая частка ісландскага рыбалавецкага флоту, адпаведна галоўнай галіной эканомікі горада стала рыбаперапрацоўчая прамысловасць. Аднак з нарастаннем наступстваў [[Вялікая дэпрэсія|Вялікай дэпрэсіі]] ў горадзе значна пашырылася беспрацоўе, што прывяло да значных выступленняў прафсаюзаў і сутыкненняў іх з праваахоўнымі органамі.
Радок 217:
== У Сеціве ==
* [http://www.rvk.is/ Афіцыйны сайт горада]
 
== Крыніцы ==
* Йоун Р. Хьяульмарссон. История Исландии. — М: "Весь мир", 2003. — 240 с.: илл.
 
{{зноскі}}