Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (Ула): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
untagged isolated.
др вырашэнне неадназначнасцяў using AWB
Радок 3:
 
== Гісторыя ==
Улянскія землі належалі [[Быстрыцкія|Быстрыцкім]], потым [[Лукомскія|Лукомскім]], [[Прысецкія|Прысецкім]], [[Меншыкавы|Меншыкавым]]м, [[Патоцкія|Патоцкім]], а потым былі прададзеныя [[Рэўты|Рэўтам]] і ў іх руках заставаліся да нядаўняга часу.
 
На руінах знішчанага замк [[Яўстафій Лукомскі]], каралеўскі сакратар, і [[Браніслаў Прысецкі]], войт вількамірскі, збудавалі ў [[1669]] годзе драўляную святыню пад тытулам Святога Духа і аддалі айцам [[дамініканы|дамініканам]], а на ўтрыманне айцоў вылучылі невялікі маёнтак. На жаль, у [[1782]] годзе адзін са спадкаемцаў фундатара Прысецкага адабраў яго ў дамініканцаў, і тыя мусілі пакінуць Улу. Імаверна, гэта быў не самастойны кляштар, а толькі рэзідэнцыя дамініканцаў з Чашнікаў. У [[1800]] годзе чарговы ўдальнік Улы [[Ігнацій Рэўт]], маршалак [[шляхта|шляхты]] [[Лепельскі павет|Лепельскага павета]], аднавіў зямельнае дараванне касцёлу, а [[архібіскуп]] [[Магілёў|магілёўскімагілёў]]скі [[Станіслаў Іванавіч Богуш-Сестранцэвіч|Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч]] зацвердзіў Ульскі касцёл як парафіяльны. Апрача ксяндзоў-дамініканцаў, у Вуле на могілках у капліцы служылі капеланы дыяцэзыяльныя.
 
Шмат цікавай інфармацыі пра абслугоўванне парафіі падаюць Ульскія [[метрычная кніга|метрычныя кніжкі]]. Так, напрыклад, з іх можна даведацца, што статус пробашчаў мясцовыя ксяндзы атрымалі толькі ў [[1812]] годзе, што былі часы, калі Ула мела ажно трох [[вікарый|вікарыяў]], што доўгі час пры дыяцэзыяльных ксяндзах вікарнымі былі ксяндзы [[бернардзіны]]. Цікавая метрычная кніжка з надпісам: «Кніга метрык хросных касцёлу парафіяльнага Ульскага, паводле інструкцыяў, дадзеных візытатарам у [[1828]] годзе ў часе візыты генеральнай, а [[1829]] года месяца красавіка, з разнастайных аркушоў і шпаргалак сабраная». З тых кніжак вядома, што пробашчамі Ульскімі былі: у [[1825]] годзе ксёндз Альхімовіч, у [[1834]] годзе ксёндз дэкан Галецкі, ксёндз Сульжынскі, бернардзін вікарны. Ад [[1848]] года ксяндзы вікарныя дыяцэзыяльныя. Ксёндз Рачкоўскі, ксёндз Аношка, у [[1856]] годзе ксёндз Якусевіч (вікарны ксёндз Мотуз), у [[1864]] годзе ксёндз Мотуз, у [[1878]] годзе ксёндз Батановіч, у [[1901]] годзе ксёндз Зэльба, ксёндз Була, ксёндз Юхно, ксёндз Канапацкі, ксёндз Мяжвінскі, у [[1907]] годзе ксёндз Мацкевіч, ксёндз Казлоўскі, ксёндз Тэадор Кулікоўскі.
Радок 37:
[[Катэгорыя:Касцёлы Віцебскай дыяцэзіі]]
 
[[be-x-old: Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Ула)]]