Станіслаў Іванавіч Богуш-Сестранцэвіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
вікіфікацыя, афармленне
Радок 1:
#REDIRECT [[Богуш-Сестранцэвіч]]
{{Іерарх
| беларускае імя = Архіепіскап Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч
| арыгінальнае імя = Arcybiskup Stanisław Bohusz Siestrzeńcewicz
| беларускае імя пры нараджэнні = Станіслаў Іванавіч Богуш-Сестранцэвіч
| арыгінальнае імя пры нараджэнні = Stanisław Bohusz Siestrzeńcewicz
| партрэт = Stanisław Bohusz Siestrzeńcewicz.PNG
| шырыня партрэта =
| подпіс =
| герб =
| подпіс герба =
| шырыня герба =
| тытул = [[Арцыбіскуп]]-[[мітрапаліт]] [[Магілёўская архідыяцэзія|Магілёўскі]]
| парадак = 1
| сцяг =
| царква = [[Рымска-каталіцкая царква]]
| абшчына =
| абранне =
| інтранізацыя =
| каранацыя =
| перыядпачатак = [[11 снежня]] [[1783]] года
| перыядканец = [[1 снежня]] [[1826]] года
| перыяд праўлення =
| папярэднік =
| пераемнік = {{нп3|Каспер Казімір Калона-Цяцішоўскі||ru|Колонна-Цецишовский, Каспер Казимир}}
 
| тытул_2 = Старшыня Каталіцкага дэпартамента юстыцыі-[[Калегіі, Расійская імперыя|калегіі]] Расійскай імперыі
| парадак_2 = 2
| сцяг_2 = Coat of Arms of Russian Empire.svg
| царква_2 =
| абшчына_2 =
| абранне_2 =
| інтранізацыя_2 =
| каранацыя_2 =
| перыядпачатак_2 = [[1798]] год
| перыядканец_2 = [[1800]] год
| перыяд праўлення_2 =
| папярэднік_2 = [[барон]] {{нп3|Карл Аляксандравіч фон Гейкінг||ru|Гейкинг, Карл Александрович фон}}
| пераемнік_2 = [[епіскап]] Ян Бяніслаўскі
 
| тытул_3 = Старшыня Рымска-каталіцкай духоўнай калегіі Расійскай імперыі
| парадак_3 = 1
| сцяг_3 = Coat of Arms of Russian Empire.svg
| царква_3 =
| абшчына_3 =
| абранне_3 =
| інтранізацыя_3 =
| каранацыя_3 =
| перыядпачатак_3 = [[1801]] год
| перыядканец_3 = [[1826]] год
| перыяд праўлення_3 =
| папярэднік_3 = епіскап Ян Бяніслаўскі, <small>як старшыня Каталіцкага дэпартамента Юстыц-калегіі</small>
| пераемнік_3 = {{нп3|Каспер Казімір Калона-Цяцішоўскі||ru|Колонна-Цецишовский, Каспер Казимир}}
 
| адрачэнне =
| каментар =
| адукацыя =
| дата нараджэння = 3.9.1731
| месца нараджэння = в. [[Вёска Занкі|Занкі]] [[Ваўкавыскі павет|Ваўкавыскага павета]] [[Новагародскае ваяводства|Навагрудскага ваяводства]], цяпер [[Свіслацкі раён]]
| дата смерці = 1.12.1826
| месца смерці = г. [[Горад Санкт-Пецярбург|Горад Санкт-Пецярбург]]
| пахаваны = у {{нп3|Касцёл Святога Станіслава, Санкт-Пецярбург|касцёле св. Станіслава|ru|Храм Святого Станислава (Санкт-Петербург)}}
| дынастыя =
| бацька =
| маці =
| прыняцце манаства =
| сан = [[3 ліпеня]] [[1763]] года
| хіратанія = [[3 кастрычніка]] [[1773]] года
| кардынал =
| жонка =
| дзеці =
| аўтограф =
| манаграма =
| узнагароды = {{{!}} style="background: transparent"
{{!}}{{Ордэн Андрэя Першазванага}} {{!!}} {{Ордэн Святога Уладзіміра 1 ступені}}{{!!}}{{Ордэн Святога Аляксандра Неўскага}}{{!!}}{{Ордэн Святой Ганны 1 ступені}}
{{!}}}
{{{!}}
{{!}}{{Ордэн Святога Іаана Іерусалімскага, Расія}}{{!!}}{{Ордэн Белага арла, Рэч Паспалітая}}{{!!}}{{Ордэн Святога Станіслава, Польшча}}
{{!}}}
| Commons = Stanisław Bohusz Siestrzeńcewicz
}}
 
[[Яго Высокапраасвяшчэнства]] '''Станіслаў Іванавіч БОГУШ-СЕСТРАНЦЭВІЧ''' ({{ДН|3|9|1731}}, в. [[Вёска Занкі|Занкі]] [[Ваўкавыскі павет|Ваўкавыскага павета]] [[Новагародскае ваяводства|Навагрудскага ваяводства]], цяпер [[Свіслацкі раён]] — {{ДС|1|12|1826}}, [[Горад Санкт-Пецярбург|Санкт-Пецярбург]]), беларускі навуковец, царкоўны дзеяч і літаратар<ref name="БС">{{кніга
|аўтар =
|частка = Богуш-Сестренцевич Станислав Иванович
|загаловак = Биографический справочник
|арыгінал =
|спасылка =
|адказны =
|выданне =
|месца = Мн.
|выдавецтва = «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки
|год = 1982
|том = 5
|старонкі = 67
|старонак = 737
|серыя =
|isbn =
|тыраж =
}}</ref>. Дзядзька [[Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч|В. Дунін-Марцінкевіча]].
 
== Біяграфічныя звесткі ==
Нарадзіўся ў шляхецкай змяшанай кальвінісцка-каталіцкай сям'і. Яго бацька — міхнеўскі староста і старадубскі стражнік Ян Богуш-Сестранцэвіч (1678—1771) — быў па веравызнанні кальвіністам. Маці — Карнелія Адзінец (1698—1773) — каталічкай. Па яе патрабаванні дзіцё было ахрышчана 5 верасня 1731 паводле рыма-каталіцкага абраду ў [[Горад Заблудаў|Заблудаве]]. Неўзабаве сям'я пераехала з Занкаў у Рале (30 км ад Кальварыі, цяпер тэрыторыя Літоўскай Рэспублікі). Там і прайшло дзяцінства будучага мітрапаліта<ref name="М. Папоў 2007">М. Папоў (2007)</ref>.
 
Калі Станіславу было 7 гадоў, бацька наняў яму вандроўнага настаўніка П. Касарына, які ў суседнім фальварку Бурняны вучыў дзяцей мазырскага стольніка Яна Канарскага. Неўзабаве падраслі сёстры, і Касарын пачаў пераязджаць з аднаго фальварка ў другі разам са сваімі вучнямі. Адну чвэрць яны вучыліся ў Бурнянах, а на астатні час перабіраліся да Богушаў-Сестранцэвічаў. У 12 гадоў хлопчык пакінуў бацькоўскі дом, каб працягваць адукацыю. У 1743-45 гг. Богуш-Сестранцэвіч вучыўся ў Кейданскім кальвінісцкім калегіуме і [[Слуцкая гімназія|Слуцкай гімназіі]]. У чэрвені 1745 на пахаванні старадубскага харужага Воўка 13-гадовы вучань сказаў прачулую памінальную прамову, яна так уразіла кальвіністаў, што тыя вырашылі накіраваць юнака на нямецкія землі для далейшай адукацыі<ref name="М. Папоў 2007"/>.
 
У жніўні 1745 Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч выехаў вучыцца ў Берлін. У дарозе ён быў абакрадзены ў адным з гатэляў Штатгарта Шчэцінскага. Не маючы сродкаў на існаванне, быў вымушаны пайсці на службу ў прускую армію. У Еўропе ў той час ішла вайна за «аўстрыйскую спадчыну». Богуш-Сестранцэвіч служыў афіцэрам у гусарскім палку. 15 снежня 1745 у бітве пад Касельдорфам быў цяжка паранены карцеччу ў правую руку. Яго даставілі ў берлінскі шпіталь, а 26 снежня 1745, крыху падлячыўшы рану, выпісалі і звольнілі з войска<ref name="М. Папоў 2007"/>.
 
У Берліне Станіслаў пазнаёміўся з дамініканінам айцом Армандам, які ўладкаваў яго вучыцца ў гімназію св. Іахіма. Вучыўся ва універсітэтах [[Горад Калінінград|Кёнігсберга]], [[Горад Франкфурт-на-Майне|Франкфурта]], [[Горад Амстэрдам|Амстэрдама]], [[Горад Лондан|Лондана]]. Служыў афіцэрам у гвардыі [[Вялікае Княства Літоўскае|ВКЛ]]. Пасля выхаду ў адстаўку (1761) працаваў хатнім настаўнікам у [[Род Радзівілаў|Радзівілаў]].
 
Скончыўшы [[Варшаўская галоўная школа піяраў|Варшаўскую галоўную школу піяраў]] (1763), быў настаяцелем ў [[Горад Гомель|Гомелі]] і [[Горад Бабруйск|Бабруйску]], канонікам і епіскапам-суфраганам у [[Горад Вільнюс|Вільні]].
 
Пасля далучэння земляў Усходняй Беларусі да Расійскай імперыі 3 снежня 1773 біскуп Богуш-Сестранцэвіч па ініцыятыве Кацярыны II стаў біскупам у «Беларускай дыяцэзіі», якая існавала з 1773 і не была зацверджана Ватыканам<ref name="БС"/>. Жыў у гэты час у Абольцах, каля Оршы. 28 студзеня 1782 стаў арцыбіскупам Магілёўскім<ref name="БС"/>.
 
З'яўляўся прыхільнікам ідэй гуманізму і асветніцтва, спрыяў адкрыццю школ, развіццю кнігавыдавецкай справы. Заснаваў Магілёўскую друкарню. Расійская імператрыца [[Кацярына II]] абапіраючыся С. Богуш-Сестранцэвіча, для якога дамаглася ад [[Папы Рымскія|папы рымскага]] права на знак кардынала, процідзейнічала пашырэнню ўплыву [[Ватыкан]]а на Усходзе<ref name="БС"/>. Спачуваў [[Паўстанне 1794 года|паўстанню 1794]]. З 1798 стаў мітрапалітам усіх рымска-каталіцкіх касцёлаў у [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]]. У тым жа годзе пасяліўся ў Санкт-Пецярбургу. 3 1801 — старшыня Рыма-каталіцкай духоўнай калегіі. У 1813-23 — старшыня Вольнага эканамічнага таварыства<ref name="БС"/>.
 
Да канца дзён сваіх жыў у [[Горад Санкт-Пецярбург|Пецярбургу]]. Пахаваны ў Пецярбургу ў пабудаваным ім {{нп3|Касцёл Святога Станіслава, Санкт-Пецярбург|касцёле св. Станіслава|ru|Храм Святого Станислава (Санкт-Петербург)}}<ref name="ЭГБ. Т. 2">ЭГБ. Т. 2.</ref>.
 
== Творчасць, навуковая дзейнасць ==
[[Выява:Malacičy. Маляцічы (XIX).jpg|250px|thumb|Касцёл святога Станіслава ў вёсцы Маляцічы ў [[Крычаўскі раён|Крычаўскім раёне]] [[Магілёўская вобласць|Магілёўскай вобласці]], пабудаваны па загаду С. Богуш-Сестранцэвіча]]
Апекаваў навуцы, сам працаваў у галіне гісторыі, філалогіі, медыцыны і інш. Выбіраўся членам Расійскай акадэміі навук, Пецярбургскай медыка-хірургічнай акадэміі. З 1813 прэзідэнт вольнага эканамічнага таварыства. У 1793 выдаў у Магілёве сваю гістарычна-краязнаўчую працу «Аб Заходняй Расіі» (на польскай мове), у якой разгледзеў праблему паходжання беларусаў, украінцаў і рускіх. Аўтар «Гісторыі Таўрыды» (т. 1-2. Брауншвейг, 1800, руск. перакл. СПб., 1806), «Гісторыі сарматаў і славян» (т. 1-4. СПб., 1812), «Граматыкі літоўскай» (першая граматыка беларускай мовы; рукапіс пакуль не знойдзены) і іншых навуковых прац<ref name="ЭГБ. Т. 2"/>.
 
Напісаў, паставіў і выдаў у Магілёве вершаваную трагедыю «Гіцыя ў Таўрыдзе» (1983). Пісаў вершы, казанні і іншыя дыдактычныя творы. Захапляўся помнікамі старажытнасці, збіраў манускрыпты.
 
У адносінах да беларусаў прытрымліваўся [[Заходнерусізм|«заходнерускіх»]] поглядаў<ref name="ЭГБ. Т. 2"/>.
 
{{зноскі}}
 
== Літаратура ==
* Богуш-Сестранцэвіч С. І. // ЭГБ: У 6 т. Т.2. — Мн.: БелЭн, 1994. С. 52.
* Папоў М. Мітрапаліт Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч (1731—1826): Нарыс жыцця і царкоўнай дзейнасці // Веснік ГрДУ. Сер. І. — 2007. № 2. — С. 3—10.
* Хаўратовіч I. Богуш-Сестранцэвіч Станіслаў Іванавіч. (3.9.1731 — 1.12.1826) // Мысліцелі і асветнікі. Энц.давед. — Мн.: БелЭн, 1995. С. 185.
 
== Спасылкі ==
* [http://www.catholic-hierarchy.org/bishop/bsies.html Archbishop Stanislaw Jan Siestrzencewicz Bohusz †]{{ref-en}}
* [http://www.csgpb.mogilev.by/Famous/26Bogush.html Славутыя людзі Магілеушчыны]{{ref-be}}
* [http://belchrist.narod.ru/pages/2_cark_lid/use/19-20/bogush.htm ''Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч'' на сайте ''belchrist.narod.ru'']{{ref-be}}
* [http://hetman.by/article/2123 Богуш-Сестранцэвіч Станіслаў (ВКЛ, Расійск. Імп.)(1731—1826) — першы рымска-кат. мітрапаліт у Расійск. Імп.]{{ref-be}}
* [http://www.inst.by/basis/publ/XII19.pdf Попов М. А. Митрополит Станислав Богуш-Сестренцевич и Павел I]
* [http://www.otechestvo.org.ua/hronika/2004_09/h_14_01.htm «Первый Митрополит Могилёвский Архиепископ Станислав Иоанн Сестренцевич-Богуш» на сайте ''otechestvo.org.ua'']
* [http://www.memoirs.ru/rarhtml/StIoan_IP_RA70_10.htm Станислав-Иоанн (Сестренцевич-Богуш), митрополит. Изображение происшествий в духовенстве Западного последования, в России пребывающем, от того времени, как поручено оное епископу, а ныне митрополиту Сестренцевичу-Богушу / Сообщ. А. Н. Поповым // Русский архив, 1870. — Изд. 2-е. — М., 1871. — Стб. 1745—1768.]
 
{{Архібіскупы магілёўскія}}
 
{{DEFAULTSORT:Богуш-Сестранцэвіч Станіслаў Іванавіч}}
[[Катэгорыя:Постаці Магілёў]]
[[Катэгорыя:Архібіскупы Магілёўскія]]
[[Катэгорыя:Члены Акадэміі Расійскай]]
[[Катэгорыя:Слуцкая гімназія]]
 
{{catholic-stub}}
 
[[be-x-old:Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч]]
[[pl:Stanisław Bohusz Siestrzeńcewicz]]
[[ru:Богуш-Сестренцевич, Станислав]]
[[uk:Станіслав Богуш-Сестренцевич]]