Высокае: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Гісторыя: вырашэнне неадназначнасцяў using AWB
Радок 74:
Першыя пісьмовыя згадкі пра паселішча пад назвай ''Высокі [[замак|Горад]]'' з'яўляюцца ў [[14 стагоддзе|XIV ст.]], у сувязі з тым, што яго наведваў [[Спіс вялікіх князёў літоўскіх|вялікі князь]] [[Гедзімін]].
 
У [[1494]] [[Спіс вялікіх князёў літоўскіх|вялікі князь]] [[Аляксандр Ягелончык|Аляксандр]] надаў Высокаму [[Магдэбургскае права]] і герб «''у блакітным полі срэбная дзвухпавярховая, крытая дахоўкай вежа, з двума акенцамі і трыма брамамі''»<ref>[http://knihi.com/hierb/vysok.html Высокае] // {{Крыніцы/Геральдыка беларускіх гарадоў|к}}</ref>. У [[15 стагоддзе|XV ст.]] вялікі князь [[Вітаўт]] фундаваў тут касцёл<ref>[[Валерый Грынявецкі|Валерый Грынявецкі]]. Высокае // {{Крыніцы/ЭВКЛ|1к}} С. 469.</ref>. У [[1511]] вялікі князь [[Жыгімонт Стары]] перадаў Высокае ў пажыццёвае валоданне [[Іван Храптовіч|Івану Храптовічу]]. Цягам [[16 стагоддзе|XVІ ст.]] мясцовасць знаходзілася ва ўладанні Пяткевічаў, Ёдкавічаў, Хлявіцкіх. У гэты час яна зрабілася цэнтрам дывановага і палатнянага ткацтва. У [[1603]] новы ўладальнік Высокага Андрэй Война-Грычынавіч заснаваў тут касцёл Найсв. Тройцы, які меў 44 аршыны даўжыні і 12 — шырыні. Найбольшы касцёльны звон насіў імя святых Пятра і Паўла.
 
З [[1647]] Высокім валодалі [[Сапегі]], якія збудавалі тут [[Высокаўскі замак|замак]]. Фартэцыя значна пацярпела ў [[Вайна 1654—1667 гадоў|Трынаццацігадовую]] ([[1654]]—[[1667]]) і [[Вялікая Паўночная вайна|Вялікую Паўночную вайну]] ([[1700]]—[[1721]]). [[16 снежня]] [[1671]] горада атрымала прывілей на правядзенне [[год|рэгулярных]] кірмашоў, якія цягнуліся 4 тыдні.
 
У [[1748]] замак і палац згарэлі, па чым Сапегі перанеслі сваю рэзідэнцыю ў [[Слонім]]. У [[1772]] у Высокім на месцы касцёла [[15 стагоддзе|XV ст.]] збудавалі капліцу Св. Барбары. У [[1773]]—[[1785]] на паўднёва-ўсходняй ускраіне горада, у мясцовасці Марыямпаль, [[Аляксандр Міхал Сапега]] фундаваў кляштар баніфратаў (добрых братоў). Пры кляштары дзейнічаў шпіталь на 40 ложкаў<ref name="evkl">[[Валерый Грынявецкі|Валерый Грынявецкі]]. Высокае // {{Крыніцы/ЭВКЛ|1к}} С. 470.</ref>. Станам на [[1788]] цагельня, што працавала ў Высокім, давала 22 тыс. цэглы і 8 тыс. дахоўкі ў адзін абпал. Цягам [[1794]]—[[1797]] з ініцыятывы [[Францішак Сапега|Францішка Сапегі]] дзейнічаў водны шлях у [[Гданьск]].
 
У выніку [[Трэці падзел Рэчы Паспалітай|трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай]] ([[1795]]) Высокае апынулася ў складзе [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]]<ref name="evkl"/>, у [[Берасцейскі павет, Расійская імперыя|Берасцейскім павеце]] [[Гродзенская губерня|Гродзенскай губерні]] (паводле іншых звестак да [[1807]] уваходзіла ў склад [[Каралеўская Прусія|Прусіі]]<ref name="ehb">А. С. Барысавец, В. А. Міронаў. Высокае // {{Крыніцы/ЭГБ|2к}} С. 373.</ref>). Статус паселішча панізілі да мястэчка. У [[1816]] поруч з руінамі [[Высокаўскі замак|замка]] ўладальнікі Высокага [[Патоцкія]] ўзвялі палац і пашырылі парк за межы былога замкавага вала (яго плошча вырасла з 30 да больш за 50 га).
 
<center><gallery caption="Даўнія графічныя выявы Высокага" widths=150 heights=150 perrow="4">